Новости Новости Беларуси

Премия «За свободу мысли-2014» — у Виктора Шалкевича

Премия «За свободу мысли-2014» — у Виктора Шалкевича

4168 просмотров Бычки
Церемония вручения премии «За свободу мысли» имени Василя Быкова состоялась 21 июня, субботу, традиционно на родине писателя — в деревне Бычки Витебской области. Ее обладателем стал известный гродненский бард, актер и шоумен Виктор Шалкевич.

«Выдатна, што я атрымаў прэмiю „За свабоду думкi“. У мае 55 год час нешта атрымлiваць. І ўвогуле, прэмiя iмя Быкава — гэта не абы што i да мяне яе атрымлiвалi не абы якiя людзi», — напаўжартоўна-напаўсур’ёзна пракаментаваў уганараванне лаўрэат для Pyx.by.

Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава заснаваная лідарам Руху «За Свабоду» ў 2008 годзе. Ідэя ўзнікла пасля атрымання Аляксандрам Мілінкевічам прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент.

Прэміяй «За свабоду думкі» ўзнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадскай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды.

Лаўрэатамі прэміі мінулымі гадамі станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, палітык-літаратар Павел Севярынец, затым мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык-паэт Уладзімір Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз, летась — музыка Зміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін.

«Лаўрэатаў прэміі „За свабоду думкі“ вызначае не Рух „За Свабоду“, а выбітныя людзi Беларусi. Спачатку, у 2008 годзе, быў складзены cпic з 50 найбoльш вядомых лiдараў думак, якія і вызначылі першых уладальнікаў прэміі. У наступныя гады iмёны пераможцаў сталі называць лаўрэаты папярэдніх гадоў. Такім чынам, журы кожны год папаўняецца аўтарытэтнымі асобамі. Лiчу такi прынцып вельмi справядлівым і аб’ектыўным», — кажа старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости