Новости Беларусь и Мир

Лавров в Минске: Лукашенко об Украине промолчал

Лавров в Минске: Лукашенко об Украине промолчал

3055 просмотров Минск Киев Москва
Александр Лукашенко в ходе сегодняшней встречи с министром иностранных дел России не делал заявлений по Украине. Украинской тематики коснулись только руководители внешнеполитических ведомств — Сергей Лавров и Владимир Макей. Белорусский министр заявил, что «в Беларуси и России нет абсолютно никаких проблем во взаимоотношениях».

Нягледзячы на аптымізм Уладзімера Макея наконт адсутнасьці праблемаў, на сустрэчы з расейскім міністрам Аляксандар Лукашэнка, як перадаюць афіцыйныя мэдыі, істотна засяродзіўся на справах так званай саюзнай дзяржавы. Ён прапанаваў на пачатку восені правесьці саюзны Саўмін.

«Думаю, як мінімум урады павінны сабрацца і правесьці супольны Саўмін, каб адрэгуляваць некаторыя праблемы, асабліва ў сувязі зь дзейнасьцю Эўразійскага эканамічнага саюзу», - кажа ён.

Праблема паміж беларускім і расейскім кіраўніцтвам існуе. І фармулюецца яна так: Менск хоча атрымаць як мага больш бонусаў ад Масквы, камэнтуе сытуацыю намеснік Руху «За Свабоду» палітоляг Алесь Лагвінец.

«Гэта ўсё, што зьвязана з нафтавымі квотамі, крэдытамі для ўлады Лукашэнкі, вайсковага супрацоўніцтва. А таксама з тымі канкрэтнымі крокамі, якія Расея будзе рабіць адносна Ўкраіны. Вядома, можна дапусьціць, што Масква разьлічвае на салідарнасьць з боку краінаў СНД, перадусім, так званага Эўразійскага саюзу, у сваёй палітыцы адносна Ўкраіны», - лічыць Лагвінец.

Ёсьць два варыянты: альбо Лукашэнка з Лаўровым сапраўды наагул не абмяркоўвалі сытуацыю ва Ўкраіне, альбо гэтая размова вялася без журналістаў, лічыць палітоляг Андрэй Фёдараў.

«Калі б гаворка ішла толькі пра тыя падзеі, якія адбыліся напярэдадні візыту Лаўрова ў Кіеве, то, шчыра кажучы, гэта сапраўды ня справа прэзыдэнта. І таму цалкам лягічна, што на гэтую тэму сёньня выказаўся міністар замежных спраў Беларусі», - кажа эксперт.

Што тычыцца больш сур’ёзных пытаньняў — агульнага стаўленьня кіраўніцтва Беларусі да Ўкраіны і магчымых прэтэнзіяў з боку Масквы, — то, дадаў ён, «паколькі нічога пра гэта не сказана, можна меркаваць, што ў нейкіх пунктах бакі тут не пагадзіліся». «Але, я думаю, цяпер існуюць больш значныя пытаньні, найперш ЭАЭС», - лічыць палітогал.

Міністар Макей, выйшаўшы да журналістаў, назваў «абсалютна непрымальным», каб дыплямат некага абражаў. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі меў на ўвазе свайго ўкраінскага калегу, які ў Кіеве абразіў расейскага прэзыдэнта нецэнзурнымі словамі. Макей дадаў, што і «Беларусь звыклася з тым, што на яе навешваюць ярлыкі». І згадаў, што ў замежных СМІ Беларусь нярэдка называюць «апошняй дыктатурай у Эўропе».

Алесь Лагвінец мяркуе, што Лукашэнка вырашыў гэтым разам нічога публічна не казаць пра Ўкраіну, каб не нажываць сабе ворагаў ні ў Маскве, ні ў Кіеве.

«Лукашэнка сам не захацеў выказвацца па гэтым пытаньні. Я перакананы, што размова з Лаўровым пра Ўкраіну, пра вайну ва Ўкраіне вялася», - заключыў намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости