«Такі кандыдат мусіць прапанаваць грамадству ясную і дакладную праграму пераменаў, у якую людзі павераць і будуць гатовы падтрымаць. Па-другое, гэты кандыдат мусіць вызначыцца датычна далейшага лёсу Беларусі ў святле дачыненняў з Расеяй і Еўразвязам», - сказаў Радыё «Рацыя» Юрась Губарэвіч.
Па ягоных словах, "гэта ўжо крытычнае пытанне". "Раней на гэта можна было заплюшчваць вочы. Але на сённяшні дзень бачна, што Беларусі - не па дарозе з Расіяй", - зазначыў Губарэвіч.
Апрача ўнутрыарганізацыйных пытанняў, у час паседжання будзе абмеркаваныя дасягненні “Народнага рэферэндума”, у падтрымку якога сабрана больш за 50 тысяч подпісаў грамадзянаў.
