Як распавёў Радыё "Рацыя" першы намеснік руху Юры Губарэвіч, прапануюцца розныя меры па зніжэнні спажывання алкаголю і тытуню:
"Беларусь выйшла на першае месца ў свеце па ўжыванні алкаголю на кожнага дарослага чалавека. Мы лічым, што подобная інфармацыя блізкая да праўды. Насамрэч, людзі ўжываюць шмат алкаголю. Павінна быць абмежаванне, якое мусіць быць звязанае і з коштам алкагольных напояў, які, на нашую думку, занадта нізкі і дазваляе набываць алкаголь дзеля забавы. Трэба таксама абмежаваць рэкламу, павысіць узроставы цэнз на забарону алкаголю і тытунёвых вырабаў".
Рух “За свабоду” прапануе таксама забараніць продаж піва і моцнага алкаголю ад 22:00 вечара да 10:00 раніцы, продаж цыгарэт і алкаголю ажыццяўляць ў спецыялізаваных крама і шапіках, забараніць вырабніцтва і продаж пладова-ягадных він на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
