Яна арганізуецца ў Мінску Рухам «За Свабоду» ў межах кампаніі «Народная праграма». Удзел у канферэнцыі возьмуць як замежныя адмыслоўцы з досведам складання канцэпцый рэформаў і іх правядзення, так і беларускія эксперты ў розных галінах эканомікі.
Лешэк Бальцэровіч — архітэктар эканамічных рэформаў у Польшчы на пачатку
Тэма выступу Бальцэровіча — «Змены ў постсацыялістычнах краінах Цэнтральнай Еўропы».
«Лешэк Бальцэровіч — самы вядомы рэфарматар на постсацыялістычнай прасторы ў Еўропе і запатрабаваны па сённяшні дзень. Я вельмі ўсцешаны, што ён пагадзіўся ўзяць удзел у канферэнцыі, — кажа лідар Руху „За Свабоду“ Аляксандр Мілінкевіч. — Бо апошнім часам у Еўрасаюзе усё часцей можна пачуць, што Беларусь стала несамастойнай, што пытанне пераменаў вырашыцца не ў Мінску, а ў іншых сталіцах. Беларускім экспертам варта і трэба знаёміцца з розным досведам — і негатыўным, і пазітыўным. Дарэчы, сам Лешэк Бальцэровіч заўважае, што ў падрыхтоўцы да рэформаў важная не толькі праграма пераўтварэнняў, але і адпаведны стан грамадства. Каб людзі верылі ў магчымасці рэформаў».
Праграма канферэнцыі — тут.
