Новости Новости Беларуси

Жалоба по делу Милавидского фестиваля направлена в Генеральную прокуратуру

Жалоба по делу Милавидского фестиваля направлена в Генеральную прокуратуру

3108 просмотров Барановичи Миловиды
Один из организаторов Милавидского фестиваля, активист Движения «За Свободу» Виктор Сырица 10 апреля направил надзорную жалобу Генеральному прокурору на решения Барановичского городского суда, Брестского областного и Верховного суда по делу Милавидского фестиваля.

У скарзе адзначаецца, што пастановай суддзі суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы ад 31 ліпеня 2013г. ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага ч.2 арт. 23.34 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях і прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь. Брэсцкі абласны і Вярхоўны суды, Баранавіцкая міжраённая і абласная пракуратуры палічылі вынесенае рашэнне суда правамоцным, таму В. Сырыца вырашыў звярнуцца асабіста да Генеральнага пракурора.

– Я адзначыў, што ўсе суддзі і пракуроры зусім не прымаюць да ўвагі і ў сваіх рашэннях не згадваюць не толькі мае аргументы, але і заявы 16 сведкаў мерапрыемства. Яны ўпарта спасылаюцца на паказанні маёра Куляшова, які не быў і не бачыў таго, што адбывалася ля Мілавідаў і ў Русіно 2 чэрвеня 2013г. Дадаў, што суды і пракуроры таксама поўнасцю ігнаруюць Акт ад 2 чэрвеня, падпісаны 9 грамадзянамі, а таксама пісьмовыя тлумачэнні Уладзіміра Гундара, Рыгора Макарэвіча, Вячаслава Болбата, Галіны Ярашэвіч, Сяргея Гоўшы, Анжалікі Камбалавай. Усе яны былі ўдзельнікамі вандроўкі на афіцыйнае свята ў Мілавіды 2 чэрвеня і хацелі даць паказанні ў судзе, – пракаментаваў Віктар Сырыца.

Тое, што ў Мілавідах не было мітынгу, сведчыць і пісьмое даручэнне пракурора Баранавіцкаму РАУС, якое суды таксама праігнаравалі. Пракурор абавязаў РАУС правесці дазнанне факта правядзення культурніцкага фэсту 2 чэрвеня не ў Мілавідах, а ў вёсцы Русіны Баранавіцкага раёна. Але замест аб’ектыўнага разгляду Русінаўскага мерапрыемства, РАУС тройчы складаў на Віктара Сырыцу адміністрацыйныя пратаколы за “несанкцыянаваны мітынг” у Мілавідах, якія, дарэчы, гарадскі суд двойчы адпраўляў назад на дапрацоўку.

Віктар Сырыца просіць Генеральнага пракурора праверыць законасць і абгрунтаванасць рашэнняў Баранавіцкага гарадскога, абласнога і Вярхоўнага суда па яго адміністрацыйнай справе і вынесці пратэст у парадку нагляду аб іх адмене, паведамляе Праваабарончы цэнтр "Вясна".

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости