Новости Аналитика

"Властям Беларуси все труднее лавировать между Европой и Россией"

"Властям Беларуси все труднее лавировать между Европой и Россией"

3083 просмотра
Председатель Движения «За Свободу» Александр Милинкевич прокомментировал признание главы государства, что он не делает ни одного шага без согласования с Москвой, когда речь идет о России.

«Нібыта Лукашэнка спрабуе выкарыстоўваць праблемы, якія ўзніклі ў Расіі, на сваю карысць. Ведаеце, ідыётам быў бы той, хто не выкарыстоўвае нейкія магчымасці. Але запомніце: што б я ні рабіў цяпер, размаўляючы з Украінай, Захадам, Усходам і г.д., я ніводнага кроку не раблю без узгаднення з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі, калі пытанне датычыцца Расіі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

І дадаў: «Калі трэба будзе Расіі, каб мы за яе працавалі ва Украіне, мы гэта будзем рабіць. Калі трэба будзе Расіі, каб мы ехалі за край свету і карысць ёй прыносілі, мы гэта будзем рабіць».

«Гэтыя заявы — сведчанне таго, што ўладам Беларусі ўсё цяжэй балансаваць, лавіраваць паміж Еўропай і Расіяй. Асабліва калі паміж імі цяпер рэзка расце напружанасць пасля анексіі Крыму. Можна прагназаваць, што дээскалацыя расцягнецца на гады. Санкцыі Захаду адмоўна адаб’юцца і на нашай краіне. Адпаведна ўзмацніўся ціск на афіцыйны Мінск з боку Масквы.

Наступствамі мы бачым галасаванне на Генасамблеі ААН па Украіне і вось гэтыя заявы кіраўніка краіны. З Расіяй у нас павінны быць добрасуседскія, узаемакарысныя стасункі, але не васальская залежнасць пад шыльдай саюзніцтва. Натуральна, варта ўлічваць і інтарэсы Расіі, але калі яны не супярэчаць нашым нацыянальным», — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю Pyx.by.

«Палітыка „ні кроку без Масквы“ — гэта ўскладненне перспектывы цывілізацыйнага выбару для беларусаў. Нам яго проста могуць не пакінуць. Між тым, праеўрапейскія настроі сёння ў нашай краіне пераважаюць над прарасійскімі. І менавіта ў Еўропе ключ да незалежнасці. Бо гэта шанец на дапамогу ў мадэрнізацыі і рэформах. Прамаруджванне на гэтым шляху ставіць пад пагрозу само існаванне беларускай дзяржавы», — лічыць лідар Руху «За Свабоду».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости