А
Прадстаўнікі сілавых структураў спынілі мерапрыемства, заявіўшы, што гэта «палітычная акцыя», хаця патлумачыць, што такое палітычная акцыя з юрыдычнага пункту гледжання — не змаглі.
Пасля перапісу пашпартных дадзеных ўдзельнікаў мерапрыемства папярэдзілі, што далейшыя дзеяньні з выкарыстаньнем сымболікі будуць расцэненыя як парушэньне грамадзкага парадку.
Наступным пунктам праграмы Дня Волі было мястэчка Воранава, дзе знаходзіцца магіла Цыпрыяна Кандратовіча — Вайсковага Міністра БНР. Там удзельнікі акцыі таксама ўсклалі вянок з бел-чырвон-белай стужкай і запалілі памятны зьніч, распавёў «Наша ніве» каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзеншчыне Сяргей Трафімчык.
Мерапрыемства таксама адбывалася пад разгорнутым сьцягам, што было зафіксавана «назіральнікамі», якія сядзелі ў аўтамабілі «Фальксваген-Гольф», з якога сістэматэчна былі заўважныя ўспышкі фотакамеры.
