Новости Новости Беларуси

Активист Движения «За Свободу» стал депутатом

Активист Движения «За Свободу» стал депутатом

4878 просмотров Шумилино
Активист Движения «За Свободу» Александр Щемлёв был избран депутатом Добейского сельсовета Шумилинского района Витебской области.

Па папярэдніх дадзеных мясцовага выбаркаму, за Шчамлёва аддалі галасы 27 выбаршчыкаў, за праўладнага кандыдата, намесніцу дырэктара Амбросавіцкай сярэдняй школы Ірыну Матэленак прагаласавалі 13 чалавек, «супраць усіх» прагаласавалі чацвёра. Усяго ў акрузе 47 выбаршчыкаў.

«Падлік галасоў прайшоў па-еўрапейску, — распавёў сайту Pyx.by Аляксандр Шчамлёў. — Расклалі бюлетэні па акругах, расставілі сталы з таблічкамі з імёнамі кандыдатаў, агучвалі вынікі ўголас, на сталы раскладвалі бюлетэні». Па ягоных словах, парушэнняў пад час падліку галасоў не было, а пасля завяршэння падліку ўсе яго павіншавалі.

Палітык распавёў, што зараз у яго — узнёслы настрой. «Была дылема — удзельнічаць ці не. Бо думаў, ці магчыма перамагчы: Вырашыў прыняць удзел у якасці эксперыменту», — падзяліўся Шчамлёў.

Па ягоных словах, у іх акруга — маленькая, і калі людзям дапамагаць, то яны ўсё ведаюць. «Мы пісалі некалькі заяваў, калі трубы паіржавелі, калі газавыя катлы трэба было ўсталяваць. Пісалі і „выбілі“ 30 катлоў, бо не ў кожнага пенсіянера ў вёсцы ёсць такія грошы. А што можа праўладны кандыдат? Толькі руку ўздымаць на гасаванні і маўчаць», — патлумачыў актывіст Руху «За Свабоду».

«Я змог даказаць, што, калі папрацаваць з народам, з калгаснікамі, забітымі і цёмнымі людзьмі, то можна перамагчы любога кандыдата», — падкрэсліў Аляксандр Шчамлёў. Па ягоных словах, у людзей «павінна быць альтэрнатыва, каб яны ведалі, што можна нешта рабіць і ў такіх умовах».

«Упершыню за ўсю гісторыю Шумілінскага раёна дэмакратычны кандыдат стаў дэпутатам», — дадаў ён, патлумачыўшы, што гэта, праўда, пакуль не канчатковыя вынікі і ад уладаў, нажаль, «можна ўсяго чакаць».

Тым не меней, сябра Руху ўжо будуе планы па працы ў сельскім савеце. Кажа, што перш за ўсё зоймецца справамі жыллёва-камунальных паслугаў. «Катлы пачалі псавацца, а каб іх адрамантаваць, трэба 100 долараў аддаць, пенсіянерам гэта цяжка. А ў ЖКГ кажуць, што павінны самі рамантаваць, але незразумела, чаму, калі катлы належаць ім. Хай дадуць афіцыйную паперу», — заключыў кандыдат ад Руху «За Свабоду».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости