Новости Новости Беларуси

Студент-активист Движения «За Свободу» отчислен из университета

Студент-активист Движения «За Свободу» отчислен из университета

4700 просмотров Минск
Со второго курса факультета журналистики БГУ отчислен активист Движения «За Свободу» Никита Семененко.

«Улетку я з’едзіў на першы семінар за мяжу, потым яшчэ на некалькі, — распавёў Pyx.by Мікіта Семяненка. — Мне хацелася верыць у дэмакратызацыю і змены, таму я пра ўсё казаў на кафедры. „Я паеду назіраць на выбары ў Грузію, напішыце вызваленне“, казаў. І падпісвалі».

Па ягоных словах, ён прапускаў запар па тры-пяць дзён, але ведаў, што ў любы момант можа зайсці ў дэканат і забраць гэтыя паперы. «У мяне былі заўсёды добрыя адносіны з выкладчыкамі, — адзначае Семяненка. — Але ў гэтым годзе пачаліся праблемы з адным з іх. Спачатку таму, што я шмат прапусціў ягоных заняткаў».

Потым, дадаў ён, на яго пачалі ціснуць праз тое, што ён быў назіральнікам і з палітычных прычынаў, зніклі ўсе паперы пра вызваленні, падпісаныя дэканам. Дзякуючы электроннаму збою вырашэнне праблемы адклалася прыкладна на паўгода, аднак, па словах актывіста, у пачатку сакавіка яму зноў давялося сутыкнуцца з тым выкладчыкам. І ў выніку той так і не паставіў яму залік.

Пры гэтым, дадаў актывіст Руху «За Свабоду», яму казалі, што яго адлічаць, але, калі ён пра гэта «нікому нічога не скажа», то атрымаецца аднавіцца ў наступным годзе.

Семяненка распавёў, што ўвесь гэты час адчуваў падтрымку ад студэнтаў факультэта, некаторых выкладчыкаў. «Яны напісалі зварот да рэктара з просьбай мяне не выганяць, падпісаліся 150 студэнтаў і два выкладчыкі, стараста групы, куратарка», — адзначыў ён.

20 сакавіка з бацькам яны прыйшлі ва ўніверсітэт на сустрэчу з рэктарам, які сказаў ім пра адлічэнне юнака, падпісанае, па ягоных словах, яшчэ 15 сакавіка.

Мікіта Семяненка трохі засмучаны такім развіццём падзеяў, але ўжо распланаваў для сабе бліжэйшую будучыню. «Зараз займуся грамадскімі справамі, буду шукаць працу, магчыма, прыйдзецца паехаць вучыцца па праграме Каліноўскага, хаця мне хацелася закончыць навучанне на радзіме», — зазначыў ён, дадаўшы, што ў любым выпадку плануе працягваць працаваць на карысць Беларусі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости