У скарзе актывісты Руху «За Свабоду» адзначылі, што не былі зарэгістраванымі ў якасці кандыдатаў ў дэпутаты Віцебскага гарадскога савету. Яны адзначылі, што выбарчая камісія знайшла ў іх подпісы, якія былі прызнаныя несапраўднымі (116 у Жаляпава, 103 — у Гаўруцікава).
Абодва лічаць, што ім адмовілі па палітычных прычынах, бо яны з’яўляюцца сябрамі Руху «За Свабоду» і Партыі БНФ, у складзе іх ініцыятыўных групаў знаходзіцца старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.
Палітыкі прыводзяць прычыны, па якім лічаць адмову аб адсутнасці рэгістрацыі незаконнай. У прыватнасці тое, што большасць выбаршчыкаў, якія падпісалі заявы пра тое, што не ставілі подпісы, на паўторнай праверцы заявілі, што зрабілі гэта таму, што іх увялі ў зман.
Жаляпаў і Гаўруцікаў просяць праверыць факты парушэння заканадаўства сябрамі Віцебскай гарадской выбарчай камісіі, за парушэнні заканадаўства і падлог дакумантаў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці старшыню Віцебскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў гарадскога Савета дэпутатаў Валянціну Казакоўскую.
10 сакавіка Следчы камітэт Беларусі адказаў, што скарга зарэгістраваная і перанакіраваная для разгляду ў упраўленне ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкама.
