Новости Новости Беларуси

Новая книга о Гродно

Новая книга о Гродно

5303 просмотра Гродно
Свежеизданная книга «Гродно Х-ХХ вв. Королевский город с провинциальной судьбой» появилась в продаже в минских книжных магазинах. Ее можно приобрести в «Академкниге», «Книжном салоне», «Кнігарні Ў», на книжной ярмарке в к/з «Минск». Еще одна точка — Партия БНФ (Чернышевского, 3-39).

Кніга пабачыла свет у серыі «Гарадзенская бібліятэка». Адзін з яе каардынатараў — сябра Руху «За Свабоду» Эдвард Дмухоўскі.

«Аўтары паставілі перад сабой мэту паказаць не толькі ўласнае разуменне падзеяў, але і ўзаемна ўшанаваць польскі і беларускі ўнёсак у развіццё Гародні», — гаворыцца ў анатацыі да выдання.

Сярод аўтараў — вядомыя гісторыкі Алесь Смалянчук, Юры Гардзееў, Алесь Краўцэвіч, Віктар Саяпін, Вячаслаў Швед і іншыя.

«Кніга складаецца з арыгінальных тэкстаў, створаных адмыслова для яе і ўкладзеных у чатыры раздзелы: «Х-ХV стст. Горад рыцараў, дойлідаў і гандляроў», «ХV- ХVIII стст. Каралеўскі горад пад Магдэбурскім правам»; «Канец ХVIII — пачатак XX ст. Горад супраць Імперыі»; «ХХ стагоддзе. Змаганне за горад», — распавёў Эдвард Дмухоўскі пра змест кнігі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости