Так, 29 студзеня пад хатні арышт пераведзеныя журналістка і жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп і лідэр кампаніі «Гавары праўду!», экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, а сябра яго каманды, адзін з кіраўнікоў партыі «Справядлівы свет» Сяргей Вазняк выпушчаны пад падпіску аб невыездзе.
Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра «Вясна», па крымінальнай справе аб масавых беспарадках на сённяшні дзень праходзяць 37 абвінавачаных і 15 падазраваных!
«Да прыняцця рашэння па санкцыях Рады Еўрасаюзу, што збярэцца 31 студзеня, тэрмінова выпускаюцца палітзняволеныя. Можа, і яшчэ хто выйдзе. Лукашэнка відавочна занепакоены жорсткай і салідарнай рэакцыяй Еўропы на тое, як ён правёў прэзідэнцкія выбары. І зразумела, што рэжым намагаецца зрабіць з палітзняволеных прадмет гандлю з Захадам. Бо палітзняволеныя выпускаюцца, але крымінальная справа па нібыта масавых беспарадках 19 снежня працягвае набіраць абароты. Не супыняецца антызаходняя прапаганда і дыскрэдытацыя апазіцыі, з’яўляюцца ўсё новыя звінавачаныя», — пракаментаваў сітуацыю ў інтэрв’ю Pyx.by старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.
