Сёння ў кожным абласным цэнтры Беларусі ёсць Еўрапейскія клубы, і бюлетэнь стаў своеасаблівым працягам іх дзейнасці. Першы выпуск прысвечаны 10-годдзю сяброўства Літвы і Польшчы ў Еўрасаюзе, перадае Еўрарадыё.
На старонках выдання шмат матэрыялаў пра эканоміку, бо для беларускага грамадства найбольш прывабным фактарам з’яўляецца менавіта эканамічны складнік жыцця еўрапейскіх краін. Хоць менавіта палітычная сістэма з’яўляецца асновай еўрапейскага эканамічнага прарыву, адзначыў Андрэй Фёдараў.
