Новости Новости Движения

Милинкевич: Есть силы, которые не хотят, чтобы был белорусско-европейский диалог

Милинкевич: Есть силы, которые не хотят, чтобы был белорусско-европейский диалог

2667 просмотров
МИД считает возможным «перевод диалога с ЕС и США в конструктивное русло». О том, как меняются в последнее время отношения Беларуси с Западом, радио «Рацыя» беседует с лидером Движения «За Свободу» Александром Милинкевичем.

Нягледзячы на «няпросты міжнародны кантэкст, у цэлым дасягнутыя ў 2013 годзе вынікі спрыялі ўмацаванню знешнепалітычных пазіцый Беларусі, росту яе аўтарытэту на сусветнай арэне». Пра гэта гаворыцца ў аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці МЗС у 2013 годзе, апублікаваным 12 лютага на сайце знешнепалітычнага ведамства.

МЗС таксама ўказвае на «зрухі ў дыялогу Беларусі ў Еўрасаюзам і ЗША», якія «сведчаць пра магчымасць яго пераводу ў канструктыўнае рэчышча».

Важным складнікам узаемадзеяння Беларусі і ЕС у гэтым годзе ў МЗС лічаць перамовы па заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.

Што датычыцца адносін з ЗША, то, як адзначаецца ў аглядзе, «паспяховая рэалізацыя бакамі некаторых праектаў і ініцыятыў дазваляе гаварыць аб тым, што ёсць першыя прадвеснікі пацяплення атмасферы двухбаковага супрацоўніцтва».

Аляксандр Мілінкевіч: Паляпшэнне адносінаў з Захадам на самай справе відавочнае, таму што ідуць перамовы, робяцца спробы ізноў распачаць дыялог. Думаю, у гэтым ёсць безумоўная карысць для беларускай незалежнасці. І ў той жа час у гэтым кірунку няма вялікіх поспехаў, бо за кратамі застаюцца палітвязні.

РР: Ці не адступіцца Еўропа ад сваіх патрабаванняў вызваліць і рэбілітаваць «палітычных»?

Аляксандр Мілінкевіч: Я не веру ў гэта. Нават калі б якому-небудзь палітыку з Еўрасаюза раптам захацелася займацца бізнесам з Беларуссю, і ён забыўся б пра палітзняволеных, то адразу перастаў бы быць палітыкам. Там палітыкаў абіраюць, а не прызначаюць. А хто будзе абіраць чалавека, які адступае ад еўрапейскіх вартасцяў?

РР: Ёсць меркаванне, што беларускія ўлады вырашылі палепшыць адносіны з Захадам напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі, які ў траўні гэтага года адбудзецца ў Менску. Ці мае права на жыццё такая версія?

Аляксандр Мілінкевіч: У меньшай меры веру ў гэту. Можа такая версія і спрычыняецца, але не значным чынам. Бо ўсё ж-такі галоўнае — эканоміка. Расія дае дастаткова грошай, каб утрымацца старой мадэлі, але нават ва ўладзе разумеюць, что іх не хопіць, каб зрабіць паўнавартасную трансфармацыю гаспадаркі і правесці мадэрнізацыю. У любым выпадку трэба звяртацца да Еўрасаюза.

РР: Але, магчыма, добрыя адносіны з Еўропай неабходны беларускім уладам і для таго, каб у выпадку чаго шантажаваць Расію?

Аляксандр Мілінкевіч: Палітыка балансавання паміж Еўропай і Расіяй яшчэ будзе праводзіцца пэўны час, але поспехаў яна прыносіць усё менш і менш. І для краіны, і для беларусаў. Як мне падаецца, Еўрасаюз не збіраецца выкупляць Беларусь у Расіі. Еўропе важна, каб была незалежная краіна, але плаціць за гэта грошы проста так, як робіць Расія, не будзе. ЕС можа даваць фінансы і Украіне, і Беларусі толькі пад канкрэтныя рэформы і перамены.

РР: Напярэдадні мінулых прэзідэнцкіх выбараў таксама было пацяпленне ў беларуска-еўрапейскіх адносінах, але пасля ізноў наступіў перыяд «халоднай вайны». Ці не паўторыцца гісторыя і на гэты раз?

Аляксандр Мілінкевіч: У дыялогу зацікаўлена перш-наперш сама Беларусь і наш народ. І ва ўладзе прысутнічаюць тыя, хто гэта падтрымлівае. Але ёсць і сілы, якія ўсімі сваімі намаганнямі хочуць дыялог сарваць і «піхаюць» краіну ў зону ўплыву Расіі. Яны сваю дзейнасць працягваюць, а вынікі 19 снежня 2010 году і ёсць вынікі такой барацьбы. Таму ўсе, хто выступае за еўрапейскую Беларусь, павінны нейтралізаваць гэтую пагрозу.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости