У сваім апошнім лісце да Мікалая Статкевіча Леанід Гаравы напісаў аб тым, кіраўнік краіны на прэс-канферэнцыі сказаў, што Статкевічу не трэба “прызнаваць сваю віну”, а дастаткова напісаць заяву аб памілаванні для свайго вызвалення.
Палітычны вязень Мікалай Статкевіч у адказе заявіў наступнае: “Прапанова не новая, бо пра такую мажлівасць мне намякалі яшчэ восенн 2011 г. ў Шклоўскай калоніі, а летам 2012 г. ясна і канкрэтна казалі тут. Натуральна, што я не прыняў тады і не прыму зараз такой прапановы.
Па-першае, сам факт прашэння аб памілаванні, ня важна з прызнаннем віны ці не, сведчыць аб гэтым прызнанні. Па-другое, галоўнае для іх зусім не гэта, а пасада адрасата “прашэння”, якую б ім хацелася, каб я напісаў на тым “прашэнні”.
Па сутнасці, з мяне ўжо болей за два гады выціскаюць заяву аб прызнанні легітымнасці. Не дачакаюцца. Трымайцеся.
З павагай і ўдзячнасцю, М. Статкевіч”
Нагадаем таксама, што ў лістах да жонкі Марыны Адамовіч Мікалай Статкевіч папярэджвае, што ліст аб “прашэнні” можа быць сфабрыкаваны почаркам падобным на яго. Але палітвязень да яго не будзе мець ніякага дачынення. //Haradok.info
