— Нясціпла было б казаць, што я буду прадстаўляць на сустрэчы Беларусь. У першую чаргу, я буду выказваць сваю пазіцыю як палітык, — распавёў пра дэталі Аляксандр Мілінкевіч. — Першае, і самае прынцыповае, — гэта неадкладнае вызваленне ўсіх палітвязняў. Разам з тым, важна імкнуцца да таго, каб ізаляцыя афіцыйнага Мінску не стала ізаляцыяй грамадзян Беларусі.
У інтэрв’ю «Салідарнасці» палітык адзначыў, што Вышаградская чацвёрка актыўна падтрымлівае Беларусь і гэтая дапамога павінна быць рознабаковай.
— Кожная краіна павінна мець свае праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў Беларусі, — лічыць Мілінкевіч. — Акрамя таго, пасля ўступлення нашых заходніх суседзяў у Еўрасаюз, Беларусь апынулася па-за своеасаблівым «берлінскім» мурам. Цяпер наша задача выцягнуць беларускае грамадства з-за гэтай сцяны, каб патаннелі візы, зрабіць іх афармленне больш простым для простых беларусаў.
