Новости Новости Движения

Меляшкевич: Идея Балто-Черноморского коллектора по-прежнему актуальна

Меляшкевич: Идея Балто-Черноморского коллектора по-прежнему актуальна

5048 просмотров Минск
26 января в офисе Движения «За Свободу» прошел круглый стол по энергетике «Белорусская энергетическая система: современное состояние, пути развития и альтернативы».

На ім была прэзентаваная аналітычная брашура па гэтай праблематыцы аўтарства біяэколага, кіраўніка мінскага аддзялення арганізацыі Юрася Меляшкевіча.

У круглым стале ўзялі ўдзел таксама іншыя эксперты ў галіне энергетыкі: Марат Афанасьеў з АГП, Алесь Стральцоў-Карвацкі з Партыі БНФ, Аляксандр Сыкала з «Зялёных». Адкрыў пасяджэнне незалежны даследчык, кандыдат эканамічных навук Аляксей Казлоў.

У сваёй аналітычнай працы Юрась Меляшкевіч прапануе ажыццявіць шэраг крокаў ў энергетычнай палітыцы:

— Мадэрнізацыя энергетычнай галіны сродкамі як дзяржаўных праграмаў, так і крэдытаў еўрапейскіх фінансавых структур з прыцягненнем сучасных заходніх тэхналогій і спецыялістаў.

— Стварэнне ў будучыні адмысловых праграм, накіраваных на рэалізацыю канкрэтных супольных праектаў з прадстаўнікамі еўрапейскіх структур у сферы ўзнаўляльнай энергетыкі (ветраэнергетыка — ветрапарк пад Дзяржынскам, малыя ГЭС на Дзвіне і Нёмане, біяпаліва на буйных сельскагаспадарчых комплексах).

— У межах энергетычнай палітыкі Беларусі дыверсіфікацыя паставак энергетычных рэсурсаў з’яўляецца найважнейшай стратэгічнай задачай, таму варта скарыстаць ідэю праекта Балта-Чарнаморскага калектара.

— У сферы міжнароднага прававога рэгулявання важна забяспечыць прысутнасць на рынку Беларусі заходніх энергетычных кампаній, для чаго трэба выкарыстаць Еўрапейскую энергетычную хартыю (ЕЭХ), а дакладней — падпісаць Дамову з ЕЭХ, якая забяспечвае роўныя правы для ўсіх гульцоў на энергетычным рынку.

Цалкам брашуру можна спампаваць тут.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости