Новости Новости Движения

«Еўранэст» пачне працу без Беларусі?

«Еўранэст» пачне працу без Беларусі?

3828 просмотров
Прэзідыум Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» («Еўранэст») прыняў рашэнне пачаць яе працу без прадстаўнікоў Беларусі. Гэта адбудзецца праз паўтара-два месяцы.

Як заявіў PAP польскі еўрадэпутат Яцэк Пратасевіч, канчатковае рашэнне прыме Канферэнцыя кіраўнікоў палітычных груп Еўрапарламента.

Раней Еўрапарламент прапаноўваў, каб Беларусь у «Еўранэсце» прадставілі 5 дэпутатаў Нацыянальнага сходу і 5 апазіцыянераў. Афіцыйны Мінск ад такога варыянту рэзка адмовіўся. Арменія ж, Азербайджан, Грузія, Малдова і Украіна будуць прадстаўленыя 10 дэпутатамі нацыянальных парламентаў.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня сітуацыя з удзелам Беларусі ў «Еўранэсце» сталася зусім складанай. Абмяркоўвалася ў якасці санкцыі нават выключэнне нашай краіны з праграмы «Усходняе партнёрства». Пакуль што ў Еўрапарламенце, па ўсім, спынілся на замарозцы ўдзелу.

Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч лічыць вельмі важнай прысутнасць Беларусі ў «Еўранэсце». Мае значэнне і тое, на яго думку, якім будзе пачатак працы Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства». Абсалютны няўдзел жа нашай краіны ў першым пасяджэнні — негатыўная сімвалічнасць.

Мілінкевіч кажа, што рашэнне наконт незапрашэння афіцыйных прадстаўнікоў Мінска на старт працы «Еўранэсту» ёсць адэкватным адказам на падзеі 19 снежня. Але прапануе скарэктаваць яго ўдзелам у працы «Еўранэста» прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з правам дарадчага голасу.

«Гэта падкрэсліць слушную пазіцыю Еўрасаюзу, што праз абструкцыю беларускіх уладаў не павінна пацярпець Беларусь як краіна і беларусы як народ», — сказаў палітык у інтэрв’ю Pyx.by.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости