Новости Беларусь и Мир

Кто мог бы стать белорусским Гавелом?

Кто мог бы стать белорусским Гавелом?

3498 просмотров
18 декабря исполняется два года со дня смерти первого президента Чешской Республики, драматурга и диссидента Вацлава Гавела. Как его след в истории оценивают белорусы, которые его знали? Кто мог бы стать белорусским Гавелом?

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч часта сустракаўся з Вацлавам Гаўлам, у тым ліку на праскім «Форуме-2000», які арганізоўваўся пад патранатам Гаўла:

«Гавэл — гэта сымбаль свабоды, і ня толькі для чэхаў і славакаў. Гэта сымбаль свабоды для ўсёй Эўропы і для ўсяго сьвету. Гэта чалавек абсалютна не палітычны, ён насамрэч чалавек літаратуры. Але ён трапіў у палітыку, бо стаўся такім цэнтрам змаганьня праз сваю мужнасьць, сваю непахіснасьць. І гэта чалавек, які ня сам хацеў быць на палітычных пасадах, а народ хацеў, каб ён быў. Бо народ хацеў іншай палітыкі, маральнай палітыкі пасьля камунізму. І ён быў такім чалавекам. Палітыка яго не папсавала. У палітыцы ён застаўся тым самым Гаўлам. Я думаю, што гэта ня многім удаецца».

Аляксандар Мілінкевіч мяркуе, што ў Беларусі магла б зьявіцца асоба ўзроўню Вацлава Гаўла:

«Ці ў нас мог бы быць такі Гавэл — канечне, мог бы быць. І ўсе думаюць перш за ўсё пра Васіля Быкава, які таксама не хацеў быць блізкім да палітыкі. Але быў вымушаны ёю займацца, бо ведаў, што без палітычных зьменаў ня будзе новай Беларусі. Я думаю, што Гаўлы нараджаюцца ня ў кожнай краіне і ня кожная эпоха нараджае такія постаці. Але выдатных людзей у нас шмат, і яны самаахвярна змагаюцца за тое, каб Беларусь была эўрапейскай».

Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч сустракаўся з Вацлавам Гаўлам у 2006 годзе, калі экс-прэзыдэнт Чэхіі ўручаў Алесю Бяляцкаму прэмію «Homo homini». Стэфановіч адзначае важную падтрымку, якую дэмакратычны і праваабарончы рух у Беларусі меў ад Гаўла:

«Сьлед Гаўла ў гісторыі відавочна мае вялікае значэньне ня толькі для Чэхаславаччыны і для Чэхіі, але і для сьвету. Бо гэта быў сымбаль аксамітных рэвалюцыяў канца 80-х гадоў, трансфармацыі краінаў камуністычнага лягера ў дэмакратычныя краіны, іх вяртаньня ў Эўропу з-за жалезнай заслоны. Для мяне ён быў таксама цікавы як асоба. Бо ён быў не тыповы такі трыбун, палітычны дзеяч. Ён паходзіў з інтэлігенцка-пісьменьніцкіх колаў, нонканфарміст. І гэтым, таксама як філёзаф, ён мне больш цікавы».

Валянцін Стэфановіч лічыць, што для Беларусі асобай узроўню Вацлава Гаўла можа стаць зьняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі:

«Такім мог бы стаць Алесь Бяляцкі, але, у адрозьненьне ад Гаўла, Алесь — такі клясычны праваабаронца, і з шэрагу прычынаў ня можа мець палітычных амбіцыяў. І паводле заканадаўства ён ня можа прэтэндаваць, напрыклад, на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Але ў частцы аўтарытэту для праваабарончых арганізацыяў, нейкага інтэлігенцкага асяродку, то ён мог бы такім стаць».

Вацлаў Гавэл памёр 18 сьнежня 2010 году ў веку 75 гадоў. Ён атрымаў вядомасьць у шасьцідзясятыя гады як драматург і літаратурны крытык. Пасьля падзеяў Праскай вясны 1968 году далучыўся да апазыцыі, публікаваўся ў асноўным за мяжой, ня раз арыштоўваўся.

У 1989 годзе Гавэл быў адным з ініцыятараў стварэньня «Грамадзянскага форуму», які стаў галоўнай апазыцыйнай сілай у Чэхіі.

На сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат Фэдэральнага сходу Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі 29 сьнежня 1989 году Гавэл быў аднагалосна абраны прэзыдэнтам, а ў 1993 годзе стаў прэзыдэнтам незалежнай Чэхіі. //Радыё "Свабода"

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости