Новости Аналитика

Есть ли жизнь после Вильнюса?

Есть ли жизнь после Вильнюса?

4165 просмотров Минск
Минский Евроклуб организовал в офисе Движения «За Свободу» публичную дискуссию известных белорусских экспертов и политиков о результатах недавнего Вильнюсского саммита «Восточного партнерства» для Беларуси и не только.

Старшыня міжнароднага кансорцыюму «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка адзначыў, што ўлада, грамадства, грамадзянская супольнасць, бізнес удзельнічаюць ва УП, але патэнцыял неразвіты, удзел няроўны: «Беларусь не чакала сюрпрызаў. Віленскі саміт разглядаўся як шанец на змены і шанец на перазагрузку беларуска-еўрапейскіх стасункаў. Пасля Вільні мяч нібы на баку Еўрасаюзу. Зараз ёсць неагучаныя намеры пра сур’ёзныя кампрамісы з боку ЕС, што можа пашкодзіць грамадзянскай супольнасці, калі пытанне палітычных свабодаў і, найперш, палітзняволеных адыдзе на другі план».

Старшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Дзяніс Мельянцоў задаўся пытаннем пра тое, што ЕС недадаў Беларусі: «Зона вольнага гандлю і адмена візавага рэжыму з усімі шасцю краінамі. Беларусь — аўтсайдар па абодвух пытаннях. Макей выкарыстаў саміт, каб нешта прад’явіць. Еўрапейскі бок успрыняў заяву Макея як адназначную „success story“ на фоне правалу з Украінай. Беларусь не ўдзельнічае цалкам у праграме. Беларусь атрымала 40 млн. еўра. Меншая Малдова мае прынамсі ў чатыры разы больш».

Палітолаг Андрэй Фёдараў адзначыў, што 20 гадоў таму ЕС быў у лепшым фінансавым стане, пашырэнне рынку было выгадным, а краіны-кандыдаты вельмі імкнуліся далучыцца да ЕС, як улады, так і грамадства: «Зараз сітуацыя іншая. Нават ва Украіне еўрапейскія памкненні не відавочныя. Мы бачым толькі адзін бок адносінаў ЕС-краіны УП. Але ёсць яшчэ і Расія, якая 20 год таму была слабейшай. Тут шмат што залежыць ад грамадстваў краінаў УП, сілком у рай не зацягнеш».

Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч параўнаў украінскую і беларускую сітуацыі: «І там, і там ёсць значны праеўрапейскі сегмент. Што да УП і Беларусі — гэта адзіны шанец захаваць незалежнасць, шанец на годнае жыццё. Прынцып „больш за большае“ на працуе. Еўропа спазняецца з жэстамі да беларускага грамадства. Падтрымка і інтэграцыя краінаў УП — гэта таксама лячэнне Расіі ад постімперскага сіндрому. Але аўкцыёну за Украіну не будзе. Украінскія палітыкі павінны дзейнічаць, каб атрымаць стратэгічную перамогу».

Усе ўдзельнікі дыскусі адзначылі, што неабходна доўгатэрміновая стратэгія ЕС па ўцягванні краінаў УП. Бо зараз Расія прапаноўвае рэчы, ад якіх цяжка адмовіцца, а Еўропа — рэчы, якія цяжка зразумець.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости