«Самы пазытыўны момант ва ўсёй гэтай гісторыі, што нацыянальная сьвядомасьць украінскага грамадзтва досыць высокая. Людзі разумеюць, што ад іх пэрсанальнага ўдзелу, ад іх выхаду на вуліцу залежыць лёс краіны. Яны не баяцца выходзіць, нягледзячы на гэтыя разгоны, на жорсткія сутычкі з праваахоўнымі органамі.
Рашэньні, якія высьпелі ў кабінэце Азарава пра адкат ад эўраінтэграцыі, будуць перагледжаныя. Магчыма, ня так хутка Ўкраіна вернецца на гэты шлях, аднак гэта тая дарога, зь якой яна проста ня збочыць. Альбо пры прэзыдэнце Януковічу, альбо пры ягоным наступніку, які, хутчэй за ўсё, заменіць Януковіча ў 2015 годзе, дамова пра асацыяцыю будзе падпісаная. І гэты шлях для Ўкраіны ўжо незваротны».
А чаго не хапае беларусам, каб зладзіць свой Эўрамайдан?
«У Беларусі мелі не адзін такі майдан. У
