Новости Аналитика

«Лукашенко не попадет на Вильнюсский саммит, даже если захочет»

«Лукашенко не попадет на Вильнюсский саммит, даже если захочет»

3082 просмотра
«Я не думаю, что с учетом значимости этой инициативы там должен быть чрезмерно высокий уровень участия в саммите», — заявил министр иностранных дел Владимир Макей.

Макей дадаў, што ў беларускага боку няма «асабліва ніякіх чаканняў » ад саміту: «Мы ўдзельнічаем у гэтай ініцыятыве, таму што лічым неабходным нармалізаваць адносіны з Эўрапейскім зьвязам. ЭЗ другі па значнасьці партнэр пасля Расеі. Было б недарэчна адмаўляцца ад гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», — заявіў Макей, які 19 лістапада знаходзіцца з візытам у Маскве.

«Я ня думаю, што Аляксандар Лукашэнка паедзе ў Вільню. Адрозна ад таго ж Макея, яго пакуль ня вывелі з-пад санкцыяў, — гаворыць міжнародны аглядальнік, сябра Рады Руху "За Свабоду" Андрэй Фёдараў. — Падаецца, што ў яго чыста фармальна павінныя ўзьнікнуць праблемы».

«Стасункі з Расеяй зараз ня ў лепшым стане. І калі уявіць, што беларускае кіраўніцтва на вышэйшым узроўні пажадала б ці змагло б прыняць удзел гэтым саміце, дык гэта Маскве магло б зусім не спадабацца. І яна магла б націснуць на Менск яшчэ мацней», — дадае Андрэй Фёдараў.

28-29 лістапада ў Вільні адбудзецца саміт кіраўнікоў краінаў «Усходняга партнэрства».

У запрашэньні, якое атрымалі ўлады Беларусі, імя ўдзельніка не ўпісанае. //Радыё "Свабода"

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости