Новости Новости Движения

Милинкевич: Нужно определить цель и стратегию на выборы-2015

Милинкевич: Нужно определить цель и стратегию на выборы-2015

3550 просмотров Брест
Лидер Движения «За Свободу» Александр Милинкевич реабилитируется после операции. Однако политик не теряет времени и готовится к активной деятельности.

 «Салідарнасць» распытала яго пра здароў’е, працу і блізкія ўжо прэзідэнцкія выбары.

Пра здароўе

– Зараз я ў Берасці, рэабілітацыя пасля аперацыі на правай назе праходзіць выдатна, відаць, я стаў маладзей, чым быў, – бадзёра жартуе лідар Руху “За Свабоду!”. – Гэтым разам усё аднаўляецца значна хутчэй, чым папярэднім разам, калі аперавалі левую нагу. Медыцына крочыла далёка наперад, больш сучасныя пратэзы. Пасля пешай аперацыі я месяц хадзіў на мыліцах, а зараз толькі з трасцінай падымаюся на пяты паверх.

Пра дзейнасць

Бліжэйшым часам палітык збіраецца наведаць урачыстасці з нагоды 25-годдзе прэміі Сахарава.

– Я лаўрэат гэтай прэміі і маю гонар удзельнічаць у юбілейных падзеях у Страсбургу, пасля адразу кіруюся на саміт у Вільнюс, – распавядае палітык. – Пасля вяртаюся дадому, буду дапамагаць хлопцам з Народным рэферэндумам.

Пакуль Аляксандр Мілінкевіч рэабілітуецца ў Берасці, ён не застаецца ў баку ад грамадскай актыўнасці.

– Хаджу на суды, бо тутака людзей высяляюць з Старога гораду і потым аддаюць іх будынкі пад навадзелы: офісы будуюць, фірмы. Нашы хлопцы з руху дапамагаюць людзям абаранць сваю маёмасць у судовым парадку, – адзначае суразмоўца.

Пра выбары-2015

Набліжэнне палітычнай кампаніі выбараў 2015 года палітык называе няпростым часам.

– Страшэнна не хочацца тое ж рабіць, што рабілі заўсёды. Не варта лічыць, што адзіны кандыдат ад апазіцыі – гэта паратунак. Гэта важна, абраць адзінага, але калі ў “выбарах ” будзе ўдзельнічаць Лукашэнка, то выбараў папросту ня будзе.

Дэмакратычныя сілы мусяць вызначыцца, што яны будуць рабіць пад час гэтай прэзідэнцкай кампаніі і якіх мэтаў жадаюць дамагчыся. Трэба выбраць адзінага лідара і рабіць яго больш вядомым, ісці з ім на выбары. Прычым трэба працягваць прасоўваць адзінага кандыдата і пасля выбараў. Гэта тое, што мы ніколі не рабілі. Трэба максімальна імкнуцца дэмакратызаваць грамадства.Але паўтару, трэба вызначыць стратэгію, паставіць рэальную мэту, каб потым не пасыпаць попелам галаву.

Ці весці людзей на плошчу пасля выбараў? Плошча заўседы магчымая і бывае, што вырашальная. Але для плошчы варта сапраўды перамагчы на выбарах, каб людзі ведалі за што выходзяць, каб ведалі, што ў іх скралі галасы. У 2006 годзе мы ведалі, што не перамаглі, але спадзяваліся, што на наступны дзень да нас прыйдзе яшчэ больш людзей. Так не адбылося. Таму, перш чым казаць пра тое, што мы будзем рабіць падчас кампаніі-2015, трэба вызначыць мэту і стратэгію. І вось канкрэтна пад іх падбіраць лідара.

Час бяжыць страшэнна хутка. І мы яго бяздарна губляем. На жаль, ёсць гэткая традыцыя: чым слабейшая апазіцыя, тым больш высілкаў яна марнуе на змаганне паміж сабой, у сваім гета. Трэба дамагчыся, каб такога не было, – адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости