Аляксандр Мілінкевіч паінфармаваў міністра замежных спраў Славаччыны Мікулаша Дзурынду пра сітуацыю ў Беларусі. Міністр Дзурында, у сваю чаргу, падзякаваў Мілінкевічу за яго смелую пазіцыю. Міністр перадаў словы падтрымкі арыштаваным актывістам грамадзянскай супольнасці і іншым апазіцыйным палітыкам у Беларусі. Далей Мілінкевіч і Дзурында размаўлялі пра будучыню краіны, якую абодва бачаць у Еўрапейскім Саюзе.
Міністр Дзурында запрасіў Мілінкевіча на сустрэчу міністраў замежных спраў краін Вышаградскай чацвёркі (Польшча, Чэхія, Славаччына і Венгрыя) і «Усходняга партнёрства». Яна адбудзецца 3 сакавіка ў Браціславе і пройдзе паралельна са штогадовай канферэнцыяй па бяспецы Globsec, прызначанай на
«Мілінкевіч прыняў запрашэнне», — паведамляе славацкае МЗС.
