Актывіст Руху «За Свабоду» Сяргей Трафімчык актыўна удзельнічаў у грамадскім і палітычным жыцці роднага горада, неднаразова выступаў у абарону сацыяльных правоў яго жыхароў, вылучаўся ў кандыдаты ў дэпутаты ў Лідскі райсавет і Бярозаўскі гарсавет на апошніх мясцовях выбарах, удзельнічаў у назіранні выбарах, дабіваўся ад адміністрацыі паляпшэння умоў працы для рабочых роднага прадпрыемства.
Акрамя гэтага, дома ў Сяргея Трафімчыка быў зладжаны ператрус у межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць гарадзенскага каардынатара Руху «За Свабоду» Алеся Зарэмбюка.
Не дзіўна, што начальства шклозавода вырашыла пазбавіцца дысцыплінаванага супрацоўніка, які, аднак, не хавае сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі, праз непрыцягненне кантракта з ім без тлумачэння прычынаў.
