Новости Новости Беларуси

«Власть создана для того, чтобы служить народу, а не управлять им»

«Власть создана для того, чтобы служить народу, а не управлять им»

3900 просмотров
Более 40 общественных организаций присоединились уже к резолюции в поддержку «Народного референдума», принятой в сентябре во время круглого стола общественных объединений и инициатив.

Сярод арганізацый, што падтрымалі «Народны рэферэндум», — «Гомельскі дэмакратычны форум», кампанія «Справаводства па-беларуску», «Крывіч», «Чысты свет», «Грамадскі магістрат», «Сямейная пляцоўка» ды іншыя, што прадстаўляюць 20 гарадоў.

«Беларусы павінны зразумець, што ўлада створаная для таго, каб служыць народу, а не кіраваць ім, — кажа Яўген Скрабутан з Зэльвы, лідар арганізацыі „Альтэрнатыва“. — Мэта „Народнага рэферэндуму“ — сабраць у адно найбольш хвалюючыя людзей пытанні ды разам знайсці спосабы іх вырашэння, прымусіць улады рэагаваць на патрэбы грамадскасці. Трэба зламаць стэрэатып, што ў Беларусі толькі адзін чалавек прымае рашэнні — адукаваных, здольных і гатовых браць на сябе адказнасць за будучыню краіны ў нас сотні тысяч».

«Найбольш значныя пытанні агульнанацыянальнага і рэгіянальнага ўзроўняў вырашаюцца ўладай без уліку меркаванняў шараговых грамадзянаў. Беларускі народ фактычна пазбаўлены голасу. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання страцілі сувязь з выбаршчыкамі, а сама працэдура выбараў страціла характар палітычнага працэсу і ператварылася ў фармальную самалегітымацыю ўлады», — заяўлена ў рэзалюцыі НДА наконт «Народнага рэферэндуму».

Даводзіцца, што ў гэтых умовах «асаблівую важнасць набывае любая спроба падтрымаць грамадскую актыўнасць — як у сталіцы і буйных гарадах, так і ў малых населеных пунктах і сельскай мясцовасці», што «краіне неабходныя працоўныя механізмы ўзаемадзеяння публічных інстытутаў і грамадзянаў».

У якасці аднаго з такіх механізмаў прадстаўнікі «трэцяга сектару» і падтрымліваюць ініцыятыву Руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду», Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», аргкамітэту па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу па арганізацыі «Народнага рэферэндуму», разглядаючы яго «не толькі як эфектыўны механізм выяўлення грамадскай думкі, але і сродак актывізацыі грамадскага жыцьця ў рэгіёнах Беларусі».

Адзначаецца, што «Народны рэферэндум» мае амбіцыйныя мэты і задачы, дасягненне якіх з’яўляецца выклікам як для палітычных суб’ектаў, так і для грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў: «Гэта і барацьба за доступ да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў; і выяўленне і абарона грамадскіх інтарэсаў мясцовых супольнасцяў і агульнанацыянальных груп інтарэсаў; і ціск на органы ўлады з мэтай забеспячэння належнага выканання іх функцыяў; і забеспячэнне ўліку грамадскіх інтарэсаў пры прыняцці дзяржаўных рашэнняў; і грамадскі кантроль за дзеяннямі цэнтральных і мясцовых органаў улады».

Поўны тэкст рэзалюцыі і ўвесь спіс падтрымаўшых яе НДА — тут.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости