Заява на правядзення мітынга днямі будзе перададзена кіраўніку адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска спадару Маскалёву ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» ад 30.12.1997 г.
Мітынг ў Парку культуры чыгуначнікаў мусіць адбыцца 13 лютага ў Парку культуры чыгуначнікаў. Пачатак мерапрыемства а 12 гадзіне.
Мяркуецца што ў мітынгу прыме удзел 150 чалавек. Арганізатар мерапрыемства, каардынатар Руху «За Свабоду» па Віцебшчыне Хрыстафор Жэляпаў бярэ на сябе адказнасць за падтрымку грамадскага парадку падчас акцыі і прыборку тэрыторыі пасля яе.
Заяву падпісалі Хрыстафор Жэляпаў, Аляксей Гаўруцікаў, Канстанцін Смолікаў, Таццяна Севярынец, Уладзіслаў Варанецкі і іншыя віцебскія актывсіты — усяго 9 чалавек.
Грамадскія актывісты Віцебшчыны рыхтуюць зварот да прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў іншых рэгіёнаў Беларусі з заклікам падтрымаць іх ініцыятыву і арганізаваць правядзенне акцый салідарнасці 20 лютага па ўсёй краіне.
