Новости Новости Движения

Дэбаты ў ПАСЕ паспрыяюць збалансаванню пазіцый ЕС і Расеі па Беларусі

Дэбаты ў ПАСЕ паспрыяюць збалансаванню пазіцый ЕС і Расеі па Беларусі

4285 просмотров
27 студзеня на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) пройдуць дэбаты па сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Рашэнне аб правядзенні дэбатаў прынята 24 студзеня бюро ПАСЕ, паведамляе прэс-служба ПАСЕ.

Просьбу аб правядзенні тэрміновых дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі падала 13 студзеня старшыня ліберальнай групы дэпутатаў ПАСЕ Ан Брасер. Плануецца, што падчас дэбатаў выступіць дакладчык ПАСЕ па Беларусі фінскі дэпутат Сініка Хурскайнен. Па выніках дэбатаў чакаецца прыняцце рэзалюцыі.

Нагадаем, у 1993 годзе беларускі парламент атрымаў статус спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ, але ў лістападзе 1996-га пазбавіўся яго пасля канстытуцыйнага рэферэндуму, які значна пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта.

У чэрвені 2009 года на сесіі ПАСЕ было прынята рашэнне вярнуць статус спецыяльнага запрошанага беларускаму парламенту ў выпадку, калі Беларусь увядзе мараторый на смяротную кару. Аднак у красавіку 2010 года ПАСЕ прыпыніла кантакты з Беларуссю на высокім узроўні ў сувязі з недастатковым прагрэсам краіны ў сферы адпаведнасці стандартам Савета Еўропы, падае БелаПАН. Прычынай для такога рашэння стала прывядзенне ў выкананне ў Беларусі двух смяротных прысудаў, у той час як скаргі гэтых асуджаных разглядаліся ў Камітэце ААН па правах чалавека.

«Важна, што беларускае пытанне абмяркоўваецца грунтоўна і шырока — у розных міжнародных структурах і з удзелам як мага большай колькасці краін. Дэбаты ў ПАСЕ даюць магчымасць выпрацаваць збалансаваную пазіцыю па поствыбарнай сітуацыі ў Беларусі ўсіх зацікаўленых бакоў. Гаворка можа весціся пра агульныя ацэнкі падзеяў 19 снежня і, можа, быць, пра ўзгодненую тактыку далейшых дзеянняў дзеля пераменаў у Беларусі. Гэта дазволіла б пазбегнуць негатыўных наступстваў супрацьстаяння паміж Расіяй і краінамі ЕС пры іхніх спробах пашырыць уплыў на нашу краіну», — так у інтэрв’ю Pyx.by пракаментаваў запланаваныя на 27 студзеня ў ПАСЕ дэбаты па сітуацыі ў Беларусі намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости