Новости Новости Движения

Инна Кулей о «калиновце» Санникове и других

Инна Кулей о «калиновце» Санникове и других

3335 просмотров
В пятницу, 13 сентября, в 14 часов на вопросы слушателей радио «Свобода» во время онлайн-конференции ответит Инна Кулей, председатель Комитета помощи репрессированным «Солидарность», куратор польской учебной программы имени Калиновского, член Совета Движения «За Свободу».

Скончыўся набор на чарговы год навучаньня ў польскай навучальнай праграме імя Кастуся Каліноўскага. Сярод іншага, увагу грамадзкасьці выклікаў той факт, што сёлета на праграму паступілі некалькі вядомых людзей, у тым ліку былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў.

«Андрэй Саннікаў, Вячаслаў Сіўчык, Дар’я Корсак — усе яны пайшлі на праграму пасьлядыплёмнай адукацыі. Гэта можа быць творчая праца на абраную стыпэндыятам тэму. Стыпэндыя ў іх такая ж, як і ў студэнтаў-каліноўцаў, а разьлічаная праграма навучаньня на год», — патлумачыла куратарка праграмы Іна Кулей.

Стыпэндыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшчы імя Кастуся Каліноўскага была створаная пад патранатам прэм’ер-міністра Польшчы ў сакавіку 2006 году. Яна стваралася з мэтай дапамогі студэнтам, выключаным зь беларускіх навучальных установаў дзеля палітычных прычын. Зь цягам часу праграма пашырылася і на тых, хто ня мае магчымасьці навучацца ў Беларусі праз свае палітычныя погляды.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости