Новости Новости Движения

Сяброўскае падарожжа па Тышкевіцкіх мясцінах

Сяброўскае падарожжа па Тышкевіцкіх мясцінах

4530 просмотров
Вандроўка ладзіцца Таварыствам аховы помнікаў ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі».

Актывіст Руху «За Свабоду» старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы понмікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч запрашае наведаць ў сяброўскае падарожжа «Па Тышкевіцкіх мясцінах», якое адбудзецца 13 лютага.

У праграме:

  • Лагойск — руіны палацу Тышкевічаў, парк, замчышча, царква Св. Мікалая 1845 г. у з класічнымі і рэтраспектыўна-рускімі рысамі.
  • Зембін — Успенскі касцёл 1809 г., самы позні барочны будынак Беларусі, царква Св. Арханёла Міхаіла друг. пал. 19 ст.
  • Студзёнка — мемарыял на месца Бярэзінскай пераправы 1812 г.
  • Бытча — Троіцкая царква 1891 г. у рэтраспектыўна-рускім стылю
  • Старабарысаў — сядзібны дом Раманавых кан. 19 — пач. 20 ст. у стылі мадэрн
  • Брылі — мемарыял вайны 1812 г.
  • Барысаў — Уваскрасенскі сабор 1874 г. у псеўдарускім стылі, касцёл Нараджэння Найсв. Марыі Панны пач. 19 ст. — класіцызм, будынкі сінагог, ешывы, драўляная стараверская царква кан. 18 ст., гандлёвыя рады і шэраговая забудова друг. пал. 19 — пач. 20 стст., земляныя ўмацаванні — «Батарэі» 1807 — 1810 гг.

Для атрымання дадатковай инфармацыі можна звяртацца па тэлефонах: +375291117332 +375172627343.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости