У прыватнасці, пазначаны ў рэзалюцыі Еўрапарламента і фінансава-эканамічныя захады. Па словах Мілінкевіча, праз правіны беларускіх уладаў у бліжэйшы час працэсы еўраінтэграцыі Беларусі, на жаль, запаволяцца: «Пуга ў рэзалюцыі часткова. Забраны, і справядліва, пернік. Так, будзе павялічаная падтрымка грамадзянскай супольнасці, аднак гэта дарога з адным рухам. Гэта менш эфектыўнае супрацоўніцтва ў параўнанні з дыялогам».
Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што большасць пунктаў, выкладзеных у рэзалюцыі Еўрапарламента знойдуць увасабленне у канкрэтных рашэннях Савета Еўрасаюза, якія павінны быць прынятыя 31 студзеня.
На думку Мілінкевіч, малаверагодна, што Лукашэнка пойдзе на сур’ёзныя саступкі, пакуль не прымусіць стан эканомікі: «Для плёну ад санкцыяў з боку Еўропы патрэбны час. Паспрыяць гэтаму могуць і санкцыі з боку Расіі — гандлёвыя войны, напэўна ж, працягнуцца. Але Еўропа не адступіць».
Што да Расіі, то ў рэзалюцыі ёсць пункт, дзе яна згадваецца. Так, Еўрапарламент «выказвае шкадаванне ў сувязі з крокамі Расійскай Федэрацыі, якая прызнала выбары і расцаніла рэпрэсіі як „унутраную справу“, рэкамендуе Еўракамісіі распачаць дыялог, кансультацыі і палітычную каардынацыю з суседзямі Беларусі, якія не ўваходзяць у ЕС, але якія традыцыйна маюць асаблівыяя адносіны з гэтай краінай і адначасна з’яўляюцца партнёрамі ЕС — а менавіта, Расіяй і Ўкраінай — каб максімальна павысіць эфектыўнасьць палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі, а таксама супрацоўнічаць у справе належнага ўраўнаважання рэакцыі на недахоп дэмакратыі і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі з неабходнасьцю пазбегнуць яе міжнароднай ізаляцыі».
Лідэр Руху «За Свабоду» кажа, што слушна было б, каб ЕС і Расія, паміж якімі развіваецца супрацоўніцтва, узгаднілі прыярытэты што да краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» і мажлівасці супольнай палітыкі:
«Калі казаць пра Беларусь, то Расія мае задачу дамінаваць, а Еўропа заклапочаная найперш праблемай свабодных выбараў і правоў чалавека».
