Віцебск стаў
Падчас візіту актывісту дэмакратычных арганізацый наведалі «Віцебскі гарадскі цэнтр часовага (начнога) знаходжання для асобаў без вызначанага месца жыхарства» і перадалі дырэктару ўстановы сабраныя рэчы і прадукты.
Па словах Андрэя Дзмітрыева, падарожжы па розных гарадах — гэта галоўны этап у падрыхтоўцы «Народнага рэферэндуму», які дазволць сфармуляваць
Галоўная выснова — гэта тое, што беларусы паступова пазбаўляюцца апатыі, лічыць Юрась Губарэвіч:
— У людзей вельмі шмат пытанняў. Часта яны тычацца нейкага агульнага аспекту, але закранаюць розныя ракурсы праблемы. Прыкладам, пытанні экалогіі гучалі і ў Белазёрску, і ў Смаргоні, але людзі гаварылі не толькі пра захаванасць прыроднага асяродку. Яны акцэнтавалі ўвагу на тым, што ўлады даюць дазвол на пабудову прадпрыемстваў, якія нясуць шкоду навакольнаму асяроддзю і здароўю мясцовых жыхароў, аднак іхныя меркаванні не ўлічваюцца. І верагодна, адным з пытанняў «Народнага рэферэндуму» магло б стацца такое: каб насельнікі той ці іншай тэрыторыі былі надзеленыя правам даваць дазвол на будаўніцтва ці наадварот не дазваляць будаваць у іх патэнцыйна шкодныя прадпрыемствы.
Вельмі істотна, што людзі не замоўчваюць сваіх праблемаў. Гэта новая тэндэнцыя ў беларускім грамадстве: да 2011 году, калі ўлады адчувалі сябе ўстойліва і маглі гарантаваць людзям хаця б стабільныя заробкі, прыслухоўвацца да меркаванняў апазіцыі шмат хто проста не лічыў патрэбным. Большасць людзей, у прынцыпе, задавальняла іхнае існаванне. А вось пасля крызісу з’явілася вялікая колькасць тых, хто расчараваўся ў метадах і сродках кіравання вышэйшай улады. І яны пачалі задумвацца пра альтэрнатыўныя шляхі развіцця краіны.
На думку Андрэя Дзмітрыева, цяпер стала выразным і відавочным абурэнне беларусаў тым, што ўлады да іх не прыслухоўваюцца, не лічацца з іхнымі меркаваннямі, наўпрост кажучы — не паважаюць:
— Адсутнасць павагі — яна ва ўсім. Гэта і зняважлівае стаўленне непасрэднага начальства, і тое, што ўладу на месцах не абіраюць, а прызначаюць. Празначаны чалавек не будзе дбаць пра развіццё свайго горада і раёна — ён будзе заклапочаны толькі тым, каб спадабацца тым, хто яго прызначыў «зверху»... А нашы людзі стаміліся ад непавагі, і таму цягнуцца да тых, хто гатовы іх паслухаць і нешта параіць.
Ініцыятары «Народнага рэферэндуму абяцаюць, што будуць прааналізаваныя ўсе пытанні, якія давялося пачуць. Прыкладам, у Рагачове да іх звярнуліся з прапановай, каб заканадаўчым чынам зацьвердзіць нейкую «верхнюю планку» крэдытаў, якія мае права ўзяць урад. Бо, маўляў, сёння беларусам у літаральным сэнсе затыкаюць раты — на наяўныя заробкі яшчэ можна набыць прадукты харчавання. Але ж аддаваць зешнія пазыкі давядзецца ўжо нашым дзецям і ўнукам...
Акрэсленыя жыхарамі Беларусі пытанні і праблемы мяркуецца выкарыстаць падчас бліжэйшых выбараў у мясцовыя саветы, удакладняе Дзмітрыеў:
— З мясцовымі выбарамі сувязь будзе наступная: у верасні мы вызначымся з пытаннямі на рэферэндум, і прапануем незалежным кандыдатам прапрацаваць гэтыя праблемы ў сваіх перадвыбарчых праграмах. Нам важна выкарыстаць выбары каб казаць людзям пра тое, што патрэбны «Народны рэфэрэндум», што ёсць гэтыя 5 пытанняў. Каб пасля выбараў не засталося ніводнага чалавека, які не ведае пра «Народны рэферэндум» ці не разумее, што гэта такое. Пасля пачнецца збор подпісаў за правядзенне рэферэндума, трэба будзе сабраць 450 тысяч подпісаў.
Застаўся адзін месяц часу, вызначаны для паездак па рэгінах, для сустрэч і размоваў з людзьмі. Ініцыятары «Народнага рэферэндуму» просяць акрэсліць найбольш вострыя праблемы і ўсіх тых, да каго яны «не даедуць», піша «Салідарнасць».
Андрэй Дзмітрыеў і Юрась Губарэвіч прапануюць звязвацца з імі асабіста і праз адмысловыя групы, створаныя ў сацыяльных сетках. У верасні, верагодна, пачне працу і адмысловы інтэрнэт-сайт, прысвечаны «Народнаму рэферэндуму».
