Пасля узяцця тлумачэнняў праваабаронцу Рамана Кісляка выпусцілі з Ленінскага РАУС Берасця. Раман распаўсюджваў тут спэцыяльны выпуск бюлетэня «Ня бойся!» Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць». У выданні ўтрымліваецца патрабаванне пра вызваленне арыштаваных пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.
«Спэцвыпуск бюлетэня міліцыянты часова забралі. Пратаколу затрыманьня не складалі, гэтаксама як і над затрыманымі раніцай Іванам Стасюком, Юркам Бакурам і Вікторыяй Грышанавай,» — кажа Раман Кісляк.
