Новости Новости Движения

Мілінкевіч: Беларусь робіцца анамальнай краінай

Мілінкевіч: Беларусь робіцца анамальнай краінай

3972 просмотра
20 студзеня Еўрапарламент прыме рэзалюцыю па Беларусі.

Лідэр Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю «Белсату» заявіў, што ніколі не бачыў такога адзінадушша ў Еўрапарламенце: «Рэакцыя жорсткая. Упэўнены, што яна будзе паслядоўная. Гэта справядліва. Бо такога не было ў гісторыі Еўропы, каб большасць кандыдатаў у прэзідэнты аказалася пад крымінальнай справай. Беларусь робіцца анамальнай краінай. Хаця народ нармальны жыве, а з уладай нешта не тое. Рэпрэсіі, цынічны разгон сведчаць пра тое, што ў яе пэўная агонія».

Разам з тым Мілінкевіч кажа пра тое, што з набору эканамічных санкцый трэба абіраць тыя, што найперш закрануць уладу, а не «удараць у простага чалавека».

Ягоны прагноз: «Калі казаць пра пернік, то яго будзе значна меней. Пытанне — у якой ступені будзе пуга».

Аляксандр Мілінкевіч даводзіць, што дыялог, калі будзе, мусіць быць абавязкова канкрэтны: «Павінна быць „дарожная мапа“: што робіць Еўропа, што робіць ўлада».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости