Новости Новости Движения

Юрий Губаревич: Консолидация — способ, не демонстративная самоцель

Юрий Губаревич: Консолидация — способ, не демонстративная самоцель

3916 просмотров Минск
Первый заместитель председателя Движения «За Свободу» на Naviny.by в рубрике «Мнение» рассказывает о сути и целях инициативы «Народный референдум».

Ініцыятыва “Народны рэферэндум” пакрысе пашырае геаграфію. І на палітычным полі, і на электаральным.

Да Руху “За Свабоду”, кампаніі “Гавары праўду” і Партыі БНФ далучылася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Ідуць перамовы з шэрагам іншых палітычных сіл.

Кансалідацыя падвышае шанцы на поспех. Калі, натуральна, кансалідацыя – спосаб, а не шыльдавая самамэта.

Але самае галоўнае – мы, як і абяцалі, пайшлі ў народ. Белаазёрск, Брэст, Слуцк, Магілёў, Смаргонь… Гэта толькі пачатак.

Напаўняем пытаннямі ад народа парадак дня рэферэндума. Акрэсліваем хвалюючыя праблемы. Занатоўваем прапановы.

Збольшага слухаем, а не гаворым! Ды знаходзім агульную мову.

Але народ хоча не проста выказацца, хаця нават гэта права ў яго адабралі. Людзі хочуць, каб іхняя пазіцыя, слова, волевыяўленне нешта значылі.

Разам з тым рэферэндум як інструмент ажыццяўлення пераменаў бесперспектыўны без грамадскай падтрымкі на карысць альтэрнатывы.

Адмысловая крытычная маса падтрымкі – перадумова таго, што рэферэндум пройдзе не па-ярмошынску: то бок, пад народным кантролем за выбарчымі камісіямі, з празрыстым падлікам галасоў.

Значную ролю ў такім выпадку можа выканаць кампанія назірання “За справядлівыя выбары”, ініцыяваная Рухам “За Свабоду” яшчэ ў 2008 годзе. Кампанія ладзілася высілкамі многіх грамадскіх і палітычных сілаў цягам ужо некалькіх выбараў.

Мэтай кампаніі назірання было змяніць стаўленне грамадства да таго, што вырабляе з выбарамі ўлада, і мабілізаваць неабыякавых у справе абароны сваіх выбарчых правоў.

Але, па сутнасці, кампанія назірання дагэтуль зводзілася да простай фіксацыі фальсіфікацый і парушэнняў. У межах жа ініцыятывы “Народны рэферэндум” яна можа быць зарыентавана на грамадска-палітычны вынік – адкрытую, актыўную падтрымку пераменаў, якія будуць зрэалізаваны праз народнае волевыяўленне.

Гэтак будзе, калі своеасаблівая Плошча паўстане на кожным выбарчым участку.

Юрась Губарэвіч. Нарадзіўся 23 лютага, на свята савецкага войска. Але не служыў, бо лепшыя прызыўныя гады прысвяціў вучобе і дэпутацкай дзейнасці. Пасля атрымання адукацыі інжынера-электрыка працягнуў вучобу ў Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце… Украіны. Ужо з дыпломам магістра дзяржаўнага кіравання выйграў выбары ў Белаазёрскі гарсавет, стаўшы амаль на год намеснікам старшыні і кіраўніком дэпутацкай большасці. Працаваў у шэрагу камерцыйных установаў, звязаных з гандлем, выдавецкай і рэкламнай дзейнасцю. У Партыі БНФ ад 1996 году: прайшоў “кар’ерны шлях” ад шараговага сябра да намесніка старшыні. Сёння – першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду”.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости