Новости Аналитика

Способны ли мы противостоять абсурду?

Способны ли мы противостоять абсурду?

3186 просмотров Гомель
Член Совета Движения «За Свободу» Петр Кузнецов рассуждает над видеоопросом «Нашей Нивы» «Почему белорусы перестали говорить по-русски?» И приходит к неутешительным выводам.

Я сам вялікі прыхільнік беларускай мовы і Беларушчыны, і мне даволі прыкра, але ж моц чалавека, па-першае, ў тым, каб прызнаваць відавочнае. Потым можна рабіць высновы і пэўныя захады дзеля выпраўлення сітуацыі, калі з гэтай сітуацыяй нешта ня так.

Сёння “фішка” Байнэту – відэаапытанка “Нашай Нівы” “Чаму беларусы перасталі размаўляць па-беларуску?”.

Ня ведаю, як хто, але тое, што ўбачыў асабіста я, мяне вельмі ўразіла. Ўразіла, між іншым, вельмі негатыўна.

Праблема, і гэтая праблема відавочная, сёння палягае ў тым, што дагэтуль большасць беларусаў размаўляюць па-расейску. Пераважная і заўважная большасць. І невядома, ці ёсць ўвогуле нейкая пазітыўная дынаміка беларусізацыі. Нават калі ёсць, яе не заўважна.

Што мы бачым ў сюжэце “Нашай Нівы”? Да рускамоўных людзей падыходзяць іншыя людзі, якія з упэўненым выглядам задаюць пытанне, якое на 100% не адпавядае рэчаіснасці. І як паводзяць сябе беларусы?

Яны… яны пагаджаюцца. І пачынаюць шукаць тлумачэнні, каб неяк адказаць на апрыёры абсурднае пытанне. Абсурднае, бо яно не адпавядае рэчаіснасці.

Гэтая апытанка – яскравы прыклад як можна маніпуляваць слабавольнымі людзьмі. А, між іншым, слабавольных, не толькі ў Беларусі, але па ўсім свеце – пераважная большасць. Спытайся ў яго: “Чаму Лукашэнка набраў на выбарах 99%?” – і ён будзе адказваць, і тлумачыць, нават калі сам не галасаваў, і ўсе ягоныя сябры не галасавалі.

Пастаўце пытанне як аксіёму і задайце яго з упэўненым выглядам, і вы атрымаеце ад слабага чалавека поўную згоду і колькі заўгодна “пераканаўчых” тлумачэнняў, нават калі прадметам размовы будзе 100-адсоткавы абсурд.

Ці не менавіта так робіць Лукашэнка?

Гэтая апытанка паказала, што патэнцыялу супрацьстаяць абсурду ў сённяшнім грамадстве мінімум. А вось патэнцыялу прыстасоўвацца да абсурду – колькі заўгодна…

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости