Новости Новости Движения

Рональд Пафала: Еўропа выкарыстае ўсе магчымасці для вызвалення палітвязняў

Рональд Пафала: Еўропа выкарыстае ўсе магчымасці для вызвалення палітвязняў

3939 просмотров Берлин
У размове з кіраўніком ведамства федэральнага канцлера ўдзельнічалі старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько.

Мілінкевіч распавёў пра палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама пра стан, у якім апынулася грамадзянская супольнасць пасля выбараў 19 снежня. Андрэй Дынько падрабязна распавёў пра умовы існавання незалежных медыяў у Беларусі.

Рональд Пафала прадэманстраваў добрае веданне сітуацыі ў Беларусі. Ён запэўніў, што Нямеччына выкарыстае ўсе магчымасці для вызвалення палітычных вязняў і будзе праводзіць шчыльныя кансультацыі з расійскім бока дзеля гэтай мэты.

Нямеччына актыўна ўзаемадзейнічае у вырашэнні беларускага пытання з Польшчай, а таксама мае вялікія магчымасці для збліжэння пазіцый адносна Беларусі максімальнай колькасці еўрапейскіх краінаў.

Паводле Рональда Пафалы, у Бундэстагу ў сваю чаргу рыхтуецца рэзалюцыя па Беларусі, якая будзе адпавядаць чаканням беларускіх дэмакратычных сілаў.

Асобы акцэнт будзе рабіцца на двухузроўневым падыходзе у стасунках з нашай краінай: узмацніцца ціск на беларускія ўлады і пашырацца абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў, таксама адначасова павялічыцца ступень адкрытасці для беларускага грамадства.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости