"Мы высока цэнім вашую ініцыятыву працягнуць нашу традыцыю (маецца на ўвазе прэмія "За Свабоду думкі" імя Андрэя Сахарава – рэд.) у сваёй краіне. Я ведаю, што абодва лаўрэата 2013 года – выбітныя беларусы, якія сваімі творчымі дасягненнямі пашыраюць беларускую нацыянальную культуру і паказваюць яе сапраўды еўрапейскі характар і што яны таксама ўздымаюуь свій магутны голас у імя свабоды і дэмакратыі ў Беларусі. Я вельмі добра ўсведамляю, як шмат патрэбна адвагі, цярпення, моцы і вялізнай сілы волі, каб змагацца за вашыя асноўныя правы і правы вашага народу. Гэта няпростыя справы. Тым не менш, нават самы малы ўнёсак кожнага з вас вельмі важны.
Зычу вам, шаноўныя лаўрэаты, захаваць моц і веру ў лепшую будучыню вашай краіны, свайго народу, а таксама заўжды знаходзіць сілы, каб працягваць працу на карысць Белаурсі і свабоды", – перадаў словы вядомага еўрапейскага палітыка Аляксандр Мілінкевіч.
