Новости Новости Движения

Сбор подписей за «Народный референдум» стартует во время местных выборов

Сбор подписей за «Народный референдум» стартует во время местных выборов

3595 просмотров Минск
В Минске состоялось заседание Совета Движения «За Свободу», на котором обсудили ход проведения кампании «Народный референдум», формат участия Движения в местных выборах и другие вопросы.

Паводле старшыні Руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча, вялікая праблема грамадства, што людзі, апазіцыя і ўлады адасобленыя, кожны займаецца сваімі справамі. "Мы мусім заваяваць аўтарытэт у людзей". Кампанія "Народны рэферэндум" дапаможа адказаць на тры пытанні: Што трэба зрабіць у краіне? Хто можа зрабіць рэформы? Як гэта зрабіць?

На думку намесніка старшыні Руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча, людзі адышлі ад Лукашэнкі, але не дайшлі да апазіцыі. Каб прыцягнуць людзей на свой бок, з імі трэба працаваць, працаваць новымі метадамі. "Калі ісці да людзей са старымі, звыклымі лозунгамі, яны не пачуюць". Праз "Народны рэферэндум" можна ўзнімаць непалітычныя, яле істотныя для людзей пытанні, якія могуць прывесці да палітычных пераўтварэнняў.

Мяркуецца, што збор подпісаў у межах кампаніі "Народны рэферэндум" найбольш актыўна будзе праходзіць падчас мясцовых выбараў.

Пасля таго, як будзе сабраная дастатковая колькасць подпісаў, і ідэя рэферэндуму атрымае падтрымку людзей, з'явіцца магчымасць высоўваць патрабаванні да ўладаў. Напрацоўкі "Народнага рэферэндуму" могуць стаць грунтам для перамоваў з уладамі, легчы ў праграму адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, дапамагчы вызначыць першыя крокі рэформаў.

Сябры Рады падрабязна абмяркоўвалі тэхналагічныя моманты правядзення кампаніі, разважалі над тым, палітычная ці сацыяльная праблематыка мусіць быць пакладзена ў аснову "Народнага рэферэндуму".

Другім пытаннем на паседжанні Рады разглядаўся фармат удзелу Руху "За Свабоду" у мясцовых выбарах у наступным годзе. Ужо вядома, што асноўным пасылам выбарчай кампаніі будзе "Народны рэферэндум" і "Народная праграма", як яе складнік.

 

 

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости