"Нам трэба разумець аб чым думае народ, што ён хоча, што ён разумее пад словам "перамены", а большасць людзей хоча перамены", – заўважыў старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч у каментары Белсату.
Людзі з цікавасцю паставіліся да ініцыятывы Руху "За Свабоду", Партыі БНФ і кампаніі "Гавары праўду!", ахвотна падпісваліся.
"Наша нацыя, на жаль, імкліва вымірае, людзей становіцца ўсё меней і меней. Танны алкаголь – адна з прычынаў гэтага", – кажа першы намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.
Пасля дэлегацыю ўдзельнікаў кампаніі "Народны рэферэндум" прыняў нават старшыня Магілёўскага гарсавета Фёдар Міхеенка, які запрасіў гасцей браць удзел у працы адмысловых камісій і пасяджэнняў гарсавета.
