Візіт адбываецца на запрашэнне старшыні Фонда імя Конрада Адэнаўэра Ганса Герта Пётэрынга.
Сёння ранкам ўжо адбылася сустрэча з кіраўніком ведамства федэральнага канцлера Рональдам Пафалам. У межах візіту таксама адбудзецца гутарка з былым старшынём Еўрапарламента, кіраўніком Фонда імя Конрада Адэнаўэра Гансам Гертам Пётэрынгам.
Вядома, што тэмай размоваў з’яўляюцца апошнія палітычныя падзеі ў нашай краіне, рэакцыя Нямеччыны на сітуацыю, што склалася, выпрацоўка шляхоў падтрымкі грамадзянскай супольнасці, а таксама праява салідарнасці з рэпрэсаванымі.
У гэты ж дзень запланаваны сустрэчы лідэра Руху «За Свабоду» з экспертамі па сітуацыі ў Беларусі і журналістамі нямецкіх СМІ.
