Новости Новости Движения

Улады адрамантавалі помнікі ў гонар паўстанцаў ля Мілавідаў

Улады адрамантавалі помнікі ў гонар паўстанцаў ля Мілавідаў

3243 просмотра Барановичи Миловиды
Гэта стала вядома з ліста за подпісам в.а. старшыні Мілавідскага сельскага выканаўчага камітэта Тамары Былінскай, які атрымаў актывіст «Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца на калектыўны зварот грамадзян горада Баранавічы.

Раней грамадскія актывісты з Баранавічаў сабралі 148 подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года.

У адказе Тамары Былінскай паведамляецца, што з надыходам цяпла спецыялісты Баранавіцкага завода санэлектранарыхтовак адрамантавалі дах і пафарбавалі мемарыяльную каталіцкую капліцу, а таксама чыгунны праваслаўны крыж і пастамент каменя-валуна, якія ўсталяваны на месцы Мілавідскай бітвы касінераў Кастуся Каліноўскага і Аляксандра Лянкевіча з царскім войскам 22 мая (3 чэрвеня) 1863 года.

"Мы прасілі Мілавідскі сельскі савет арганізаваць працу па рамонту помнікаў і добраўпарадкаванню тэрыторыі з нагоды 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года. Таму сёння мы выказваем шчырую падзяку кіраўніцтву Баранавіцкага раёна і Мілавідскага сельскага выканаўчага камітэта за выкананне сваіх абяцанняў і зробленую працу", – паведаміў Віктар Сырыца.

Так выглядаюць сёння пафарбаваныя мемарыяльная каталіцкая капліцы, камень-валун з шыльдаю, чыгунны праваслаўны крыж на месцы Мілавідскай бітвы касінераў Кастуся Каліноўскага і Аляксандра Лянкевіча з царскім войскам 22 мая (3 чэрвеня) 1863 года.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости