Новости Новости Движения

Участников акции протеста недопустимо привлекать к уголовной ответственности

Участников акции протеста недопустимо привлекать к уголовной ответственности

4070 просмотров Минск
В этом уверено руководство Движения "За Свабоду", которое намерено добиваться освобождения обвиняемых и подозреваемых в организации так называемых массовых беспорядков 19 декабря 2010 года.

У лік абвінавачаных па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, трапіў актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Ліхавід.

— Людзі, якія былі затрыманыя пасля падзей 19 снежня і трапілі за краты, — пераважна інтэлігентныя, высокаадукаваныя і выхаваныя грамадзяне. Яны не ўяўляюць небяспекі для грамадства. У сувязі з гэтым мы лічым абсалютна неабгрунтаваным іх утрыманне у турме КДБ да суда. Рух «За Свабоду» будзе дамагацца ўсімі законнымі сродкамі вызвалення абвінавачаных і падазраваных па ўзгаданай крымінальнай справе і спынення іх пераследу, які, на нашу думку, з’яўляецца палітычна матываваным, — лічыць намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч напісаў ліст у падтрымку Мікіты Ліхавіда, у якім даў яму станоўчыя характарыстыкі і прасіў змяніць меру стрымання для актывіста на падпіску пра нявыезд.

Праваабаронцы з Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» мелі сустрэчу з маці Мікіты Ліхавіда і прапанавалі ёй усю магчымую падтрымку. Пасля арышту актывіста, які быў адным сынам у сям’і, яна засталася зусім самотнай.

Мікіта Ліхавід з’яўляецца студэнтам Мінскага інстытута ўпраўлення на аддзяленні правазнаўства (зараз у акадэмічным адпачынку). З 2007 года — актывіст Руху «За Свабоду». Удзельнічаў у сацыяльных кампаніях у сталічным мікрараёне «Уручча», а таксама ў арганізацыі Беларускага Еўрапейскага Форума.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости