Новости Новости Движения

Здымак са сцягам стаў падставай для завядзення справы

Здымак са сцягам стаў падставай для завядзення справы

3829 просмотров Берёзовка
Міліцыя распачала адміністрацыйную справу супраць актывістаў Бярозаўкі Лідскага раёна, убачыўшы на сайце Радыё Рацыя здымак з нацыянальным сцягам.

25 сакавіка ў Воранаве ўшанавалі памяць генерала БНР Кіпрыяна Кандратовіча. Са словаў каардынатара Руху «За Свабоду» па Гродзеншчыне Сяргея Трафімчыка, магілу генерала, якая знаходзіцца недалёка ад праваслаўнай царквы ў Воранаве, актывісты з розных гарадоў Беларусі наведваюць штогод, паведамляе Радыё Свабода.

Сёлета ў Дзень волі ўсе, хто прыбіраў магілу генерала, ускладаў кветкі і запальваў свечкі, разам сфатаграфаваліся з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам.

«Мы кожны год наведваем тыя мясціны, робім добраўпарадкаванне, ушаноўваем герояў, што аддалі сваё жыццё за свабоду Радзімы. Менавіта ў такім самым фармаце, са сцягамі і стужкамі, праводзім ушанаванне, і ніякіх прэтэнзіяў з боку уладаў дагэтуль не узнікала,» — зазначае Сяргей Трафімчык.

На могілках у той час, са словаў каардынатара Руху «За Свабоду», нікога не заўважылі. Але пасля таго як здымак з’явіўся ў інтэрнэце, актывістаў апыталі міліцыянты. Яны ж і сказалі актывістам, што на іх заведзеная адміністрацыйная справа — іх абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванай акцыі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости