Новости Новости Движения

Алескандр Милинкевич: Необходима ревизия политики ЕС в отношении Беларуси

Алескандр Милинкевич: Необходима ревизия политики ЕС в отношении Беларуси

4444 просмотра Брюссель
Лидер Движения "За Свободу" в своем выступлении на слушаниях 12 января в Брюсселе заявил, что адекватной реакцией Евросоюза на последния события в Беларуси стала бы политика двух уровней: отдельно в отношении властей и белорусского народа.

Што тычыцца выбараў прэзідэнта 19 снежня, то Мілінкевіч выказаў агульную выснову дэмакратычнай апазіцыі: яны былі сфальсіфікаваныя, Лукашэнка не набраў і 50% галасоў — мінімум павінен быў адбыцца другі тур.

Аляксандр Мілінкевіч давёў, што Аляксандру Лукашэнку патрэбная была легітымацыя з боку Захаду, ад якога залежаць магчымасці мадэрнізацыі эканомікі. І напачатку атмасфера выбараў адрознівалася ў лепшы бок у параўнанні з мінулымі выбарчымі кампаніямі.

Аднак затым быў непразрысты падлік галасоў, здарылася збіццё мірных маніфестантаў і былі заведзеныя крымінальныя справы супраць некалькіх дзясяткаў палітыкаў, актывістаў, экспертаў і журналістаў.

Такая неадэкватная рэакцыя праз ўчыненую правакацыю сталася праз тое, што ўлада выявіла, што не карыстаецца ранейшай падтрымкай.

«Што можа зрабіць, что павінен зрабіць Еўрасаюз? Рэакцыя мусіць быць жорсткай і паслядоўнай з выкарыстаннем розных метадаў ціску на рэжым — дыпламатычных, палітычных і эканамічных. Галоўнае пытанне — безумоўнае вызваленне палітзняволеных», — заявіў Мілінкевіч, дадаўшы, што гаворка вядзецца не толькі пра затрыманых 19 снежня і пасля, а і пра Мікалая Аўтуховіча.

Мілінкевіч выступае за палітыку двух узроўняў — у дачыненні да ўлады, якая ізалюецца, і адносна беларусаў, для якіх ЕС павінен адчыніць свае дзверы.

А самая эфектыўная санкцыя — «падтрымка грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ».

Увогуле, рэзюмаваў Мілінкевіч, час вымагае рэвізіі палітыкі ЕС з выпрацоўкай канкрэтных механізмаў для дэмакратызацыі Беларусі.

Адказаў лідэр Руху «За Свабоду» і на крытыку тых, хто лічыць, што беларуска-еўрапейскі дыялог праваліўся, бо Лукашэнка не стаў дэмакратам: «Тое, што адбылося ў грамадстве, — вялікае дасягненне. Еўрааптымістаў за апошнія гады ў Беларусі стала ўдвая болей. У СССР хочуць толькі 10%, ва Ўкраіне — у тры разы болей».

Еўрапеізацыя Беларусі павінна быць працягнутая, заявіў Мілінкевіч. Пры гэтым важна, па яго словах, каб Еўропа казала па беларускім пытанні адным голасам.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости