Новости Новости Движения

Активиста уволили за добросовестную работу в избирательной комиссии?

Активиста уволили за добросовестную работу в избирательной комиссии?

4861 просмотр Минск
На заседании прокома УП “Мингорсвет” принято решение об увольненнии Юрия Шпака-Рыжкова, согласно статье 42 Трудового кодекса.

Паседжанне сябраў прафкама з удзелам прадстаўнікоў адміністрацыі прадпрыемства адбылося 10 студзеня. Паводле пратакола паседжання, прафкам прыняў рашэнне «даць згоду на звальненне за прагулы без паважлівых прычынаў у адпаведнасці з п. 5 артыкула 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Адміністрацыя прадпрыемства мяркуе, што актывіст прагуляў працу з 15 па 17 снежня. Пратакол падпісаў намеснік старшыні прафкама УП «Мінгарсвет» Чухін В. В. і сакратарка Ягорава Т.С.

Цікава, што прафкаму была прадстаўлена даведка ад старшыні ўчасктовай выбарчай камісіі № 4 аб тым, што Юрась Шпак Рыжкаў з 14 па 16 снежня знаходзіўся на выбарчым участку. Ён выконваў абавязкі сябра камісіі, што праўда, з уласнай ініцыятывы. 17 снежня актывіст прысутнічаў на паседжанні адміністрацыйнай камісіі Ленінскага райвыканкама, дзе было прынятае рашэнне пра яго выключэнне з выбарчай камісіі за яго празмерную грамадзянскую актыўнасць.

Адзін з сябраў прафкама выступіў у абарону актывіста. Ён заявіў, што адсутнасць Юрася на працы не прынесла шкоды прадпрыемству, і ён лёгка можа адпрацаваць прапушчаныя дні. Таксама адна з жанчын устрымалася ад галасавання за звальненне актывіста. Тым не менш, бальшыня прысутных падтрымала прапанову адміністрацыі прадпрыемства звольніць Юрася Шпака-Рыжкава. Акрамя таго, Юрася Шпака Рыжкава пазбавілі прэміі за снежань 2010 года.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости