Новости Новости Движения

Бузэк: У ЕС павінны гаварыць наконт Беларусі адным голасам

Бузэк: У ЕС павінны гаварыць наконт Беларусі адным голасам

3848 просмотров Брюссель
Лідэр руху «За Свабоду» сустрэўся 11 студзеня ў Брусэлі са старшынём Еўрапарламента.

Аляксандр Мілінкевіч і Ежы Бузэк абмеркавалі захады, якія могуць быць ужытыя Еўропай у сітуацыі, што склалася ў Беларусі пасля скандальных прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

Як паведаміў Pyx.by Мілінкевіч, ён прапанаваў выразна падзяліць супрацоўніцтва ЕС з нашай краінай на кантакты з уладамі і стасункі з грамадзянскай супольнасцю.

Што да ўладаў, то лідэр руху «За Свабоду» лічыць натуральнай пазіцыю непрымання таго, што цяпер дзеіцца ў Беларусі. А першым актуальным патрабаваннем мусіць быць вызваленне палітвязняў з дапамогай дыпламатычнага, палітычнага і эканамічнага ціску.

«З іншага боку, патрэбна пашырэнне дапамогі грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ, арганізацыя ў Еўропе навучання для рэпрэсаванага беларускага студэнцтва, зніжэнне коштаў на еўравізы, а затым і адмена платы за іх. Еўропа павінна стаць больш адкрытай для беларусаў», — сказаў сярод іншага Бузэку Мілінкевіч.

У сваю чаргу старшыня Еўрапарламента параўнаў сітуацыю ў нашай краіне з перыядам ваеннага становішча ў Польшчы ў 1981 годзе. На думку Ежы Бузэка, калі недэмакрытычны рэжым слабее, не кантралюе грамадства, здараюцца брутальнасці. Асабліва Бузэк падкрэсліў, што краіны ЕС павінны гаварыць наконт Беларусь адным голасам.

12 студзеня Ежы Бузэк сустрэнецца з беларускай дэлегацыяй, што будзе прысутнічаць на спецыяльным пасяджэнні Еўрапарламента па Беларусі.

Нагадаем, на ім з прамовамі выступяць Аляксандр Мілінкевіч і Андрэй Аляксандраў, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, які прадставіць пазіцыю Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняга партнёрства».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости