Новости Новости Движения

Мілінкевіч — за істотнае пашырэнне візавага «чорнага спісу»

Мілінкевіч — за істотнае пашырэнне візавага «чорнага спісу»

3913 просмотров
Што збіраецца сказаць лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч у сваім выступе 12 студзеня на спецыяльным пасяджэнні Еўрапарламента, прысвечаным вынікам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня і іхнім наступствам?

Найперш прагучыць такая ацэнка прамінулай выбарчай кампаніі: «Нягледзячы на некаторы прагрэс у атмасферы кампаніі, пры падліку галасоў былі зафіксаваныя сур’ёзныя парушэнні міжнародных стандартаў».

Выснова: «Беларускія ўлады не забяспечылі справядлівы і празрысты выбарчы працэс. Нягледзячы на першапачатковыя старанні, у Лукашэнкі не атрымалася „прадаць“ на экспарт выбарчую кампанію як дэмакратычную».

Што тычыцца падзеяў у цэнтры Мінска пасля галасавання, то «шматтысячная мірная маніфестацыя пратэсту супраць фальсіфікацыяў выбараў прэзідэнта скончылася неадэкватна жорсткім гвалтам з прычыны правакацыі. Распачата яна была не апазіцыяй, а невядомымі асобамі ў цывільным».

Нагадаем, што былі затрыманы больш каля 700 дэмакратычных актывістаў, журналістаў і 7 кандыдатаў у прэзідэнты, бальшыня якіх былі пакараныя 10, 12, 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Тры дзясяткі лідэраў апазіцыі і дэмакратычных актывістаў, сярод якіх чацвёра экс-кандыдатаў у прэзідэнты, знаходзяцца ў турме КДБ. Ім пагражае да 15 гадоў турмы. Па ўсёй краіне праходзяць ператрусы і канфіскацыя аргтэхнікі ў дэмакратычных арганізацыях і рэдакцыях СМІ.

Мілінкевіч лічыць, што ў адказ на масавае парушэнне правоў чалавека Еўрасаюзу варта замарозіць адносіны з беларускімі ўладамі.

Замарожванне стасункаў павінна ўяўляць сабой «прыпыненне рэалізацыі праграмаў дапамогі еўрапейскіх і міжнародных фінансавых інстытуцыяў, якія рэалізуюцца праз дзяржаўныя структуры Беларусі».

Для аднаўлення і працягу дыялогу з Еўразвязам улады Беларусі павінны вызваліць усіх палітзняволеных, спыніць пераслед дэмакратычных актывістаў і незалежных медыяў і аднавіць дзейнасць Офісу АБСЕ з пашыраным мандатам, мяркуе лідэр руху «За Свабоду».

На думку Мілінкевіча, беларускі ўрад павінен улічыць рэкамендацыі Місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ, асабліва ў тым, што тычыцца гарантаванага ўключэння прадстаўнікоў дэмакратычных кандыдатаў у выбарчыя камісіі, празрыстасці папярэдняга галасавання і падліку галасоў.

Таксама гаворка пойдзе пра гарантыі працягу навучання ў краінах ЕС для студэнтаў, выключаных з беларускіх універсітэтаў па палітычных матывах за удзел у мірным пратэсце 19 снежня, распавёў Pyх.by дарадца старшыні руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Мілінкевіч трымаецца пазіцыі, што персанальныя візавыя абмежаванні варта значна пашырыць на фальсіфікатараў выбараў і арганізатараў рэпрэсій розных узроўняў. Будуць названыя канкрэтныя адказныя пасады.

Але найбольш эфектыўным захадам у адказ на палітычныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі, на думку Аляксандра Мілінкевіча, «была б эфектыўная падтрымка грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, у тым ліку тых, якія вяшчаюць на Беларусь з тэрыторыі ЕС. Вельмі важным пазітыўным крокам з боку Еўрасаюзу, стане аднабаковае зніжэннне коштаў шэнгенаўскіх візаў з 60 да 35 еўра, а таксама спрашчэнне працэдур атрымання іх для беларусаў».

Па словах Мілінкевіча, сваім рашэннем аб бясплатных нацыянальных візах для беларусаў Польшча паказвае вельмі добры прыклад для ўсяго ЕС.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости