Эканаміст Зміцер Бабіцкі адзначе, што крэдыты рана ці позна, але прыйдзецца аддаваць.
— Гэта сведчыць пра тое, што рэжым не спраўляецца ўжо трымаць сітуацыю пад кантролем, дзеля гэтага пазычае грошы. Тут калі не пазычыць, пачнуцца сацыяльныя забурэнні — не будзе чым выплочваць заробак бюджэтнікам, акрамя таго не сакрэт, што ў нас субсідуюцца тыя прадпрыемствы, якія на гаспадарчым разліку знаходзяцца, але ў дзяржаўнай уласнасці. Таму трэба бюджэт папаўняць, а для гэтага грошы пазычаюць. І таму, як чалавек, які стаіць на скрайніх рынкавых пазіцыях, стаўлюся вельмі адмоўна ўвогуле да запазычвання сродкаў, у тым ліку і такога, у маштабе цэлай дзяржавы. Ніхто пра гэта не думае, але за ўсё гэта прыйдзецца плаціць нам, нашым дзецям, нашым унукам.
Агульны ўзровень запазычанасці за сакавік павялічыўся на 7,6% і да пачатку красавіка быў роўны 33,5 трлн. рублям.
